25 сакавіка ў Аўстраліі

З нагоды Дня Волі піша старшыня Пераарганізаванага Беларускага Цэнтральнага Камітэта ў Вікторыі Янка Барысевіч. “Дзякуем старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонцы Сурвілле і ўсім іншым асобам і арганізацыям...

З нагоды Дня Волі піша старшыня Пераарганізаванага Беларускага Цэнтральнага Камітэта ў Вікторыі Янка Барысевіч.

“Дзякуем старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонцы Сурвілле і ўсім іншым асобам і арганізацыям, якія пераслалі нам віншаванні ў сувязі з Днём Волі 25 саквіка – днём, калі беларускі народ пачуўся вольным гаспадаром у сваёй дзяржаве.

Дата 25 сакавіка 1918 года заўсёды будзе важнай гістарычнай падзеяй для беларускага народу.”

Па словах Янкі Барысевіча, сёлета беларускія арганізацыі ў Мельбурне вельмі сціпла адзначылі 25 сакавіка. “Некаторыя людзі нашыя, можа, нават і не памяталі аб гэтым свяце, таму што якраз адбывалася пахаванне нашага дастойнага святара айца Аляксандра Кулакоўскага,” – піша Янка Барысевіч.

Цырымонію пахавання правёў япіскап Наваградскі і Паўночна-Амерыканскі Уладыка Святаслаў з Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы. Айца Аляксандра Кулакоўскага пахавалі ў беларускай секцыі могілак Фолкнер ў Мельбурне.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”