На адкрыцці выступіў Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы Георгій Кісляк, які выказаў упэўненасць, што цэнтр унясе значны ўклад у папулярызацыю беларускай культуры не толькі сярод этнічных беларусаў, але і мясцовага насельніцтва. Падарункам ад пасольства Беларусі стаў DVD-прайгравальнік "Гарызонт", а таксама камплект дыскаў і друкаваныя выданні на беларускай мове для бібліятэкі. Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай Беларусі, агледзелі памяшканне для выкладання беларускай мовы. У цэнтры плануецца праводзіць урокі музыкі і народных спеваў, навучаць разьбе па дрэве, жывапісу, беларускай вышыўцы, гісторыі і культуры Беларусі. Падарункам для прысутных стаў святочны канцэрт хору "Купалінка" і танцавальнага ансамбля "Івушка", якія выканалі беларускія песні і танцы.
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане