Значэнне БНР: усяму пачатак

Чым, акрамя гістарычнага значэння, ёсць БНР для беларусаў, што жывуць сёння ў Амерыцы? Пра гэта піша Ілля Куніцкі, выпускнік факультэта паліталогіі New York University.

Чым, акрамя гістарычнага значэння, ёсць БНР для беларусаў, што жывуць сёння ў Амерыцы? Пра гэта піша Ілля Куніцкі з Нью-Ёрка.

Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) – адна з найгалоўнейшых падзей у гісторыі Беларусі. Значэньне яе для развіцьця беларускай дзяржаўнасьці пасьля 1918-га году складана перацаніць. Менавіта БНР першая ўвасобіла ў сабе ідэю незалежнай беларускай дзяржавы. БНР(1918) – БССР (1919) – Рэспубліка Беларусь (1991): такая пасьлядоўнасць узнікненьня дзяржструктур на сучаснай беларускай тэрыторыі. Падзеі напярэдадні і падчас стварэньня БНР развівалісь наступным чынам. Пачатак Першай сусветнай вайны 1-га жніўня 1914 году зрабіў Беларусь арэнай вайсковых аперацый. Наступныя восемь гадоў (уключаючы Савецка-Польскую вайну) беларускія землі сталіся тэатрам мілітарыскіх дзеяньняў і пастаянна акупіраванай кімсьці тэрыторыяй з розным узроўнем замежнай прысутнасьці. Напрыклад, нямецкія войскі паступова захапілі беларускую тэрыторыю на працягу 1915-1918-га гадоў. Так да восені 1915-га трэць краіны аказалася пад нямецкай акупацыяй, а да кастрычніка 1917-га – две-трэці. Пасьля бальшавіцкага перавароту ў кастрычніку 1917-га і кароткага перыяду пакуль вяліся мірныя перамовы ў Брэст-Літоўске, ваенныя дзеяньні аднавіліся і да сакавіка 1918-га году чатыры пятых тэрыторыі Беларусі былі пад нямецкай акупацыяй, якая не скончылася да канца 1918-га году. Між тым, Лютаўская дэмакратычная Рэвалюцыя 1917-га дала нерасейскім народам Расейскай Імпэрыі надзею на рэалізацыю сваіх памкненьняў да нацыянальнай незалежнасьці. Да гэтага часу Беларускія мары аб сваёй краіне таксама матэрыялізавалісь у асяроддзі беларускай нацыянальнай эліты. Упершыню беларускае пытаньне з’явілася на міжнароднай арэне ў 1916-м годзе, калі Іван Луцкевіч ды Вацлаў Ластоўскі з’ездзілі на канфэрэнцыі народаў Расеі ў Стакгольме ды Лазанне. Яны даводзілі да міжнароднай супольнасьці, што беларусы маюць права і жаданьне на сваю незалежную дзяржаву. Негледзячы на іх намаганьні, на жаль, беларускае пытаньне так і не ўсплыла на канфэрэнцыях, якія улагоджвалі тэрытарыяльныя спрэчкі пасьля Прешай Сусветнай вайны, а Беларуская народная рэспубліка не была прызнана некаторымі краінамі. Так і ў самой Беларусі прыхільнікі незалежнай беларускай дзяржавы павінны былі змагацца з канкрэтнымі праблемамі. У той час на беларускай тэрыторыі размяшчаліся больш за 1,5 мільёны расейскіх салдатаў, якія былі настроены індыфірэнтна ці негатыўна да беларускага пытаньня. Да таго ж, 97 адсоткаў гарадскога насельніцтва Беларусі складалі расейцы, палякі ды габрэі, якія мелі свае палітычныя партыі і змагаліся за свае асабістыя мэты, якія не супадалі з беларускімі. Пасьля захопу ўлады ў Расеі бальшавікі прапанавалі “несвабодным народам” Імпэрыі статус сувэрэнных рэспублік у складзе Савецкай дзяржавы, калі яны прымуць вярхоўнае кіраўніцтва партыі бальшавікоў. Аднак, ідэя абсалютна незалежнай дзяржавы станавілася ўсё больш папулярнай сярод беларускай нацыянальнай эліты. Ідэялогіі камунізму і нацыяналізму сутыкнуліся на беларускіх землях. Анты-савецкія арганізацыі склікалі Першы Усебеларускі Кангрэс у Менску ў сьнежні 1917-га з тым каб арганізаваць нацыянальны супраціў і абазначыць контуры будучай дзяржавы. У выніку, Кангрэс падтрымаў ідэю незалежнай Беларусі і адмовіўся прызнаваць ніякую ўладу (напрыклад, бальшавіцкую) на беларускіх тэрыторыях акрамя нацыянальнай. Куманісты хутка зрэагавалі на гэтыя заявы ды, выкарыстоўваючы свой вайсковы патэнцыял, разагналі Кангрэс на трэці дзень яго працы. Дэлегаты перадалі сваі мандаты спецыяльна абранаму выканкаму Кангрэса, які ўзначаліў нацыянальны рух у падпольлі. 21 лютага 1918-га году нямецкія войскі аднавілі вайсковыя дзейньні і акупавалі Менск. Перамовы кайзерцаў з бальшавікамі прывялі да мірнай дамовы, падпісанай 3-га сакавіка 1918-га году. Дакумант выключаў магчымасьць стварэньня беларускай дзяржавы, загадваў бальшавікам пакінуць беларускую тэрыторыю ды дазваляў немцам акупаваць яе замест іх. Аператыўна зрэагаваўшы на такую ганебную для беларусаў дамову, выканкам Усебеларускага Кангрэса апублікаваў 9 сакавіка 1918-га году Другую Устаўную грамату, у якой тэрыторыя “у межах якой пераважае беларускае насельніцтва,” была аб’яўлена Беларускай Народнай Рэспублікай (БНР). Рэакцыя нямецкіх афіцыйных прадстаўнікоў на гэту падзею была негатыўнай, бо па дамове з бальшавікамі яны адмаўляліся падтрымліваць з’яўленьне новых дзяржаў на тэрыторыі былой Расейскаі Імперыі. Тады новаўтвораны Савет БНР вырашыў дзейнічаць без нямецкай падтрымкі і ў Трэцяй Устаўной Грамаце 25 сакавіка 1918-га году абвесціў: “З гэтага часу, Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнай і вольнай дзяржавай. Беларускі народ самастойна пад эгідай Канстытуцыйнага Савету азначыць будучыя нацыянальныя прыярытэты Беларусі.” Такім чынам, прешая беларуская незалежная дзяржава была ўтворана. Цікава, што яна ўзнікла на тэрыторыі, большасьць з якой была акупавана немцамі і ніколі не была афіцыйна прызнана імі. БНР праіснавала дзесяць месяцаў да вяртаньня бальшавікоў, не праводзіла агульных выбараў і была прызнана дзюжынай краін уключаючы Літву, Латвію, Эстонію, Украіну, Фінляндыю ды Балгарыю. Тым не меньш, абвяшчэньне незалежнасьці БНР аказала вялізарны ўплыў на беларускую нацыянальную самаідэнтыфікацыю ды далейшае развіцьцё падзей. Калі бальшавікі вярнуліся на беларускія землі напрыканцы 1918-га, яны ўжо не маглі ігнараваць беларускае пытаньне. Як пісаў адзін з кумуністычных лідэраў тых часоў, Вільгельм Кнорын, “перыяд нямецкай акупацыі на Беларусі быў таксама часам, калі беларускае насельніцтва ўвабрала ў сябе нацыянальную ідэю, якой Партыя павінна надаць асаблівую ўвагу. Пад уздзеяньнем новых абставінаў прадстаўнікі бальшавіцкай партыі Масквы і Смаленску перакананы, што стварэньне Беларускай Рэспублікі абсалютна неабходна.” Крыху пазьней, 1 студзеня 1919-га году была абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Яна праіснавала больш за 70 гадоў, перажыла Другую Сусветную вайну, “хрушчоўскую адлігу”, “брэнежнеўскі застой”, нацыянальны ўздым 1980-х і, нарэшце, сталася абсалютна незалежнай Рэспублікай Беларусь у 1991-м годзе. А пачалося ўсё з 25-га сакавіка году 1918-га... ***** Што, акрамя гістарычнага значэньня, ёсць БНР для беларусаў, што жывуць сёньня ў Амерыцы? Па-першае, 25 сакавіка ўсе беларусы павінны адзначаць як найвялішае сьвята – дзень нараджэньня беларускай дзяржаўнасьці. Без абвяшчэньня БНР – вялікая верагоднасць – беларусы ніколі б не займелі незалежнага дзяржфарміраваньня ды паступова былі б асіміляваны больш агрэсіўна-нацыяналістычнымі суседзямі. Па-другое, урад БНР у выгнаньні базіруецца менавіта ў паўночнай Амерыцы. Тое, што БНР не перадала свой мандат ураду Рэспублікі Беларусь у пачатку 1990-х – вельмі важны момант. І пасёньняшнее існаваньне ўраду БНР (у выгнаньні) паказвае сусьветнай супольнасьці, што ня ўсё добра ў беларускім доме, што сучасны беларускі ўрад не адпавядае інтарэсам усіх беларусаў. Тым, хто жыве ў краіне бывае цяжка данесьці гэта да міжнародных слухачоў з-за ўнутраных рэпрэсій. Такім чынам, беларуская дыяспара ўвогуле і урад БНР у прыватнасьці адыгрывае ролю свайго роду барометра – паказвае замежным краінам як ставіцца да ўрада Лукашэнкі і зьмен, што перыядычна адбываюцца на Беларусі: перастаноўкі ва ўрадзе, так званая “лібералізацыя”, падрыхтоўка да выбараў і так далей. Ну і, канешьне, пакуль урад БНР трымае свой мандат і выводзіць сваю легетымнасьць ад 1918-га году – гэта паказчык таго, што ідэалы БНР, дэмакратычные кіраваньне, урад , прадстаўляючы беларускія інтарэсы, пакуль яшчэ не матэрыялізавалісь у сучаснай Беларусі. Працы ў гэтым накірунку шмат. Толькі аб’яднаўшы намаганьні беларусаў усяго сьвету мы здолеем ініцыяваць змены ў Рэспубліцы Беларусь. Падтрымка беларускай мовы, культуры, дэмакратычнае кіраваньне і ўрад, служачы інтарэсам беларускага народа, – павінны заўсёды быць нашымі прыярытэтамі. Нават тут, за мяжой, нават адзін дзень на тыдзень размаўляючы па-беларускі, ці напісаўшы адзін невялічкі артыкул у месяц, ці матэрыяльна падтрымліваючы змагароў на Беларусі, ці проста дапамагаючы адзін адному ў Злучаных Штатах, мы набліжаемся да вышэйазначаных мэтаў. Разам мы пераможам! Жыве БНР! Жыве Беларусь! Ільля Куніцкі PS. Пры падрыхтоўцы матэрыяла выкарыстаны кнігі наступныя кнігі: Suny, Ronald. Revenge of the Past: Nationalism, Revolution and the Collapse of the Soviet Union, Stanford University Press, 1993; Vakar, Nicolas. Belorussia: The Making of a Nation. Cambridge, MA: Harvard University Press, 1956; Zaprudnik, Jan. Belarus. At a Crossroads in History. Westview Press, 1993.