Беларусы Вільні 21 сакавіка ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага.
Беларусы Вільні 21 сакавіка ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага.
Лукішская плошча ў Вільні. Тут у 2002 годзе быў ўстаноўлены драўляны крыж у памяць К.Каліноўскага.
Шыбеніца, на якой павесілі героя, стаяла паміж будынкамі музея генацыду (раней тут быў КДБ) і Кансерваторыі.
"У нас няма дваран. У нас усе роўныя." Сяргей Дубавец нагадаў прысутным словы К. Каліноўскага.
Праспект Гедыміна. Амаль 150 гадоў таму па ім (тады ён называўся Георгіеўскі) цела Каліноўскага перавезлі на Замкавую гару (гара Гедыміна сёння)
Памятных знакаў на месцы пахавання няма. Аднак знайсці пляцоўку, дзе знаходзіцца магіла, не так і складана: сярод рэльефнай мясцовасці яна такая роўная адна. Калі падымацца на гару на фунікулёры, дык якраз выходзіце да гэтай пляцоўкі.
Паэт Алег Мінкін чытае свае вершы падчас імпрэзы. |
Кіраўнік Таварыства беларускай культуры ў Літве сп. Хведар Нюнька выказаў пажаданне, каб пашана нашаму нацыянальнаму герою стала добрай штогадовай традыцыяй. |
"Тут і цяпер"