Гурт "Kusudama" 14 сакавіка прадставіў нашу краіну на міжнародным фэсце “Алёнчыны мроі” у Маскве, што праходзіў цягам 2-х дзён 13 і 14 скаквіка на пляцоўцы клуба "Plan B".
Не гледзячы на тое, што выступаць давялося першымі, музыкам удалася адразу ж завесці залу. Падвоеная экспрэсія музыкі і яе падачы імгненна прывялі ў дзеянне механізм выбуховага музычна-танцавальнага прыстасавання. Удзячная публіка лавіла кожны рух музыкі, спрабуючы прачытаць наступны крок яе развіцця. Менавіта так, бо кампазіцыі гурта вельмі насычаныя і стылістычна разнастайныя. Здаецца, што яны сабраныя з асобных кавалачкаў, аднак увесь цымус складаецца як раз у смачнасці структурна складанага міксу. Калі гэткі кактэйль прыгатаваць механічна, дык адпаведны эфект застанецца недасяжным, а менавіта ён і складае асноўны паказчык якасці і годнасці музычнага прадукту, што ў поўнай меры змаглі ацаніць усе прысутныя на дадзеным мерапрыемстве.
Наступнай кропакай на мапе вандраванняў музыкаў з’яўляецца г. Кіеў, дзе "Kusudama" выступіць у межах Дзён правільнай беларускай музыкі разам з калектывамі: “Серебрянная свадьба", "Osimira", "Yellow Brick Road", "The Toobes" .