Фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці "Зорачкі", які ў нядзелю, 7 сакавіка, адбыўся ў 3-й сярэдняй школе горада Вентспілса, стаў святам сапраўднай, а не папярова-дакументальнай інтэграцыі.
Вершы і песні на фестывалі гучалі на латышскай, рускай, беларускай, англійскай мовах. А тон усяму святу задаў дэвіз каманды 2-й сярэдняй школы: "Жыць без усмешкі - памылка".
Фестываль стаў вынікам паспяховага супрацоўніцтва Вентспілскага беларускага таварыства « Спадчына» і 3-й сярэдняй школы. Ідэя належыць вентспілскім беларусам, а школа прадставіла свае тэхнічныя і інтэллектуальныя рэсурсы для яе ажыцяўлення - забяспечыла ўдзельнікаў фестывалю гукавой аппаратурай, мікрофонамі, дэманстрацыяй відэасюжэтаў; вядучы фестывалю і гукааператары таксама былі з ліку старшакласнікаў 3-й сярэдняй, якія не пашкадавалі дзеля гэтага свайго выходнага дня.
А цяпер аб самім фестывалі. Ён здзівіў і арганізатараў, і членаў ганаровага журы - шматлікасцю, шматжанравасцю, шматмоўнасцю. Насуперак чаканню пессімістаў, на запрашэнне беларускага таварыства адгукнуліся не толькі рускія (2-я і 3-я сярэднія, двухпаточная 6-я сярэдняя), але і латышскія школы - 1-я гімназія, 5-я сярэдняя і 2-я асноўная. Больш таго, у фестывалі прынялі ўдзел дырэктары 1-й гімназіі і 2-й асноўнай школы. Агульная колькасьць удзельнікаў - больш 70 чалавек.Арганізатары не патрабавалі абавязкова ўключаць у рэпертуар выступленняў нумары на беларускай мове, бо разумелі, што гэта можа істотна абмежаваць колькасць удзельнікаў. І тым не меньш, 2-я сярэдняя школа падрыхтавала два нумары на беларускай мове, што было асабліва прыемна членам беларускага таварыства і прысутнічаючаму на фестывалі старшаму саветніку пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвіі Яўгену Варабьёву. Саветнік адзначыў спецыяльным прызам Крысціну Корзун, якая выканала песню «Веснавыя званы», прысвечаную беларускаму народнаму паэту Янку Купале, а праўленне беларускага таварыства « Спадчына» - вучаніцу гэтай жа школы Марыну Палякову за выкананне на белорускай мове песні « Вы шуміце, бярозы».Сваіх фаварытаў сярод удзельнікаў фестывалю вызначылі і іншыя члены ганаровага журы: рэдактар газеты «7 секретов» Ольга Жукова аддала перавагу сестрам Тамары і Вользе Шалгіным з 3-й сярэдняй школы за выкананне рускага фальклора; дырэктар гарадскога Цэнтра культуры Валда Гулбе і дэпутат городской думы Александр Мірвіс - Артуру Крахмалеву - за песню пра Вентспілс; прадстаўнік магазіна "Ікі" Сандра Чачэ - таленавітай Элле Жаковой, якая выканала на скрыпцы Прэлюдыю і Аллегра Ф. Крэйслера; старшыня праўлення Ассацыяцыі нацыянальна-культурных таварыстваў Вентспілсу Вера Перапеліца - тэатральнаму калектыву 1-й гімназіі.
Аднак цёплых слоў прызнання заслужылі кожная школа і кожны ўдзельнік фестывалю, таму ўсім дасталіся салодкія прызы - тарты ад магазіна "ІкІ". Аб падарунках паклапаціліся і фандатары - Рыжскі беларускі гандлёвы цэнтр і вентспілскае прадпрыемства « Белыя росы».
Алена Нарушэвіч,
Вентспілс