З наступнага навучальнага года ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Шаўчэнкі пачнецца набор студэнтаў на спецыяльнасць "беларуская мова і літаратура". Спецыяльнасць адчыняецца на базе нядаўна створанага Цэнтра беларусістыкі.
Беларуская мова стала 30 замежнай мовай, якую будуць вывучаць у Кіеўскім нацыянальным універсытэце. Стварэнне спецыяльнасці стала магчымым дзякуючы адкрыццю на базе Інстытуту філалогіі КНУ Цэнтра беларусістыкі. Гэта першая падобная ўстанова ва Украіне.Галоўная задача цэнтра, па словах дырэктара Інстытуту філалогіі КНУ Рыгора Семянюка — вучыць студэнтаў беларускай мове. Дагэтуль беларускай мове навучалі ў гэтым універсытэце з 1990 па 1993 год у межах спецкурсу.Адной з умоваў паступлення на спецыяльнасць — наяўнасць як мінімум 140 балаў у атэстаце (маецца на ўвазе ўкраінская сістэма адзнак). Дадатковую інфармацыю можна даведацца на сайце Інстытуту філалогіі.Беларускі цэнтар за беларускія грошы быў адчынены ў лістападзе 2009 года ў час візыту беларускага прэзідэнта А. Лукашэнкі ў Кіеў. У той жа час Лукашэнка стаў ганаровым доктарам універсытэту імя Шаўчэнкі. Званне было прысвоена за "за вялікі ўклад у справу развіцця двухбаковых беларуска-ўкраінскіх адносін, умацаванне культурных і адукацыйных сувязяў".
Андрэй Смятаннікаў, generation.by