У Вільні будзе ўсталявана памятная шыльда Францішку Багушэвічу. Плануецца, што адкрыццё шыльды адбудзецца 21 сакавіка, на 170-гадовы юбілей з дня нараджэння паэта.
У Вільні будзе ўсталявана памятная шыльда Францішку Багушэвічу. Плануецца, што адкрыццё шыльды адбудзецца 21 сакавіка, на 170-гадовы юбілей з дня нараджэння паэта.
Пра гэта паведаміў старшыня Таварыства беларускай мовы Віленскага краю Юрась Юркевіч.
“Гэтым разам гэта наш супольны чын з беларускай дзяржавай. Спадзяемся, што гэта будзе не апошняя наша сумесная праца з дзяржавай па адраджэнні беларускіх мясцінаў не толькі ў Вільні, але і ва ўсіх краінах Балтыі”, -- адзначыў Юрась Юркевіч.
Гэтай справай займаўся яшчэ светлай памяці Юры Гіль, а цяпер даводзіць да завяршэння Юрась Юркевіч.
“Гэта дастаткова складаная справа. Таму што акрамя, так скажам бюракратычнага пацверджання неабходна яшсчэ атрымаць дазвол ад жыхароў дома, --гаворыць Юрась Юркевіч. -- Ужо адліта форма шыльды, я ўжо бачыў фотаздымкі. Адзінае, у чым я не ўпэўнены, што мы паспеем да 21 сакавіка, але тое, што шыльда будзе адкрыта ў гэтым годзе, гэта дакладна. Бо на тое ёсць воля беларускай дзяржавы і воля беларускай супольнасці ў замежжы.”
Дом, на якім будзе ўсталявана шыльда
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”