Прафесар Лундскага ўніверсітэта (Швецыя) Барбара Торнквіст-Плева — адна з некалькіх замежных спецялістаў, здольных кампетэнтна разважаць аб такім складаным пытанні, як фармаванне беларускай нацыі.
Прафесар Лундскага ўніверсітэта (Швецыя) — адна з некалькіх замежных спецялістаў, здольных кампетэнтна разважаць аб такім складаным пытанні, як фармаванне беларускай нацыі.
У інтэрв’ю карэспандэнту TUT.BY аўтар першай шведскамоўнай манаграфіі з гісторыі і культуры Беларусі распавяла пра фатальныя памылкі беларускіх нацыяналістаў, а таксама падказала ўладам рэцэпт стварэння дзяржаўнай ідэалогіі.
“Беларускаму адраджэнню не хапала палітыкаў”
Гэтак я даследавала, як на зломе 19 і 20 стагоддзяў выкрышталізоўваліся першыя ідэі пра беларускую нацыю. Як першая палітычная партыя Беларуская Сацыялістычная Грамада і асяродак першай беларускай газеты “Наша ніва” выпрацоўвалі беларускую ідэнтычнасць, сваю адрознасць ад суседніх народаў. Як беларуская мова была пакладзена ў аснову беларускай нацыянальнай ідэі...
— Чаму ж беларускі нацыянальны рух быў найменш паспяховым у параўнанні з суседнімі?
З іншага боку, беларуская мова не мела камунікацыйных каналаў, каб распаўсюджваць нацыянальную ідэю. У тых жа літоўцаў найважнейшую ролю адыгрываў касцёл, які звяртаўся да вернікаў па-літоўску. У Беларусі ж на першым месцы была праваслаўная царква маскоўскага патрыярхату, дзе на расійскай мове распаўсюджваліся ідэі самадзяржаўя. Не было ў беларусаў і нацыянальных школ, як у заходніх украінцаў падчас знаходжання ў складзе Аўстра-Венгерскай імперыі. Дадам таксама, што ажно да самай расійскай рэвалюцыі беларускія народныя масы былі непісьменныя. Як вынік, ваша эліта не магла данесці нацыянальнае пасланне да народу. Не кажучы ўжо пра малалікасць і раз’яднанасць самой эліты. Спрачаліся каталікі з праваслаўнымі. Адна частка хацела папулярызаваць лацінскі правапіс, другая — кірылічны. Нехта думаў пра сепаратыўную беларускую дзяржаву, другія — пра канфедэрацыю з Літвой і Польшчай, трэція — пра аўтаномію ў складзе Расіі.
— Вянцом нашага нацыянальнага руху стала абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, якая, у адрозненне ад Літвы, так і не стала паўнавартаснай дзяржавай. Магчыма, адна з прычынаў нашай паразы ў тым, што ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці стаялі людзі навукі і культуры, а не палітыкі?
— Насамрэч, менавіта культурныя дзеячы пачыналі многія нацыянальныя рухі ў Еўропе. Але гэта толькі першая фаза — фармуляванне ідэалагічных маркёраў і палітычных задач. Потым культурныя і ідэалагічныя ўстаноўкі трэба трансфармаваць у палітычнае дзеянне. І тут не абысціся без палітыкаў — людзей, якія будуць не толькі думаць але і дзеіць. У беларускім руху людзі, што маглі "зрабіць" дзяржаву, з’явіліся толькі ў 1920-х гадах, калі палітычная кан’юнктура цалкам змянілася. Я маю на ўвазе нацыянал-бальшавікоў, якія праводзілі ў жыццё беларусізацыю. Нарэшце беларуская мова ўпершыню развівалася як самадастатковая. Аднак свята было нядоўгім. Масква згарнула беларусізацыю, дашчэнту знішчыўшы ўсю нацыянальную эліту. Перад навукоўцамі паставілі задачу максімальна наблізіць беларускую мову да расійскай.
На тыя ж граблі праз 100 год
— У сваіх манаграфіях вы даследавалі не толькі зараджэнне нацыянальнага руху, аднак і сучасныя працэсы. У нас даволі пашырана меркаванне, што Беларусь не заслужыла “ўпаўшую з неба” незалежнасць, і па распадзе СССР беларускае грамадства не было да яе гатова. Як вы да гэтага ставіцеся?— Калі ўзяць Украіну з яе “Рухам” ці краіны Балтыі з іх народнымі рэвалюцыямі, абвяшчэнне незалежнасці Беларусі не было вынікам ціску “знізу”. Дэкларацыю незалежнасці ў 1991-м з перапуду прымаў беларускі савецкі Вярхоўны савет. Гэта быў рух на найвышэйшым палітычным узроўні, а не вынік народнай палемікі. Беларускаму Народнаму Фронту, які імкнуўся паўторна сфармуляваць беларускую ідэнтычнасць, надаўшы новай дзяржаве нацыянальны характар, ўдалося аб’яднаць вакол сябе толькі невялікаю частку нацыянальна-свядомай інтэлігенцыі. Для асноўнай жа масы беларусаў лозунгі БНФ былі чужымі і незразумелымі, бо нацыянальная ідэя яшчэ не саспела, а працэс фармавання нацыі не скончыўся.
— Таму і праваліліся дэмакратычныя рэформы ды распачатая на пачатку 1990-х беларусізацыя?
— Абвяшчэнне беларускай мовы адзінай дзяржаўнай і прыняцце 10-гадовай праграмы беларусізацыі было добрай спробай. Тое самае зрабілі ва Ўкраіне, Латвіі, Літве, дзе падобнае рашэнне спачатку таксама выклікала шмат незадаволенасці. Аднак у адрозненне ад украінскай ці літоўскай мовы, выкарыстанне беларускай заўжды абмяжоўвалася, яна мела самы нізкі сацыяльны статус. Ад пакалення да пакалення беларусам казалі, што іх мова слабаразвітая, непрыгожая, нібыта гэта вясковы дыялект. Аднак БНФ зноў, як і адраджэнцы “нашаніўскай” пары, зрабілі сімвалам дзяржаўнасці менавіта мову, на якой большасць беларусаў не магла свабодна размаўляць і пісаць. І ў гэтым, пераканана, была іх найвялікшая памылка. Заміж таго, каб накіраваць энэргію на заваяванне палітычнай улады, пабудову дэмакратычных інстытутаў, яны прыклалі ўсе сілы на беларусізацыю і не атрымалі разумення ў грамадства.
Дзяржаўнасць перадусім
— Адмыслоўцы сцвярджаюць, што працэс фармавання беларускай нацыі дагэтуль не скончаны. Цягам апошніх гадоў дзесяці ўлады спрабуюць выпрацаваць дзяржаўную ідэалогію. Пісаліся падручнікі, ва ўніверсітэтах уводзіліся курсы, але гэтыя спробы нічым не скончыліся. Магчыма таму, што, па-першае, ідэалогія будуецца на грунце савецкай, а не нацыянальнай спадчыны, а, па-другое, без мовы?
— Нават калі Лукашэнка і К не вераць у адраджэнне мовы, яны маглі б рабіць упор на шматвяковую гісторыю. Але заміж гэтага з нафталіну выцягваюцца савецкія рэчы, многія з якіх нават у Расіі ўжо не разглядаюць ўсур’ёз. Для мяне таксама відавочна імкненне пабудаваць беларускую нацыю вакол асобы прэзідэнта, роля якога надзвычайная. Аднак з гісторыі добра вядома, што нацыі на чале з такімі харызматычнымі лідэрамі маюць праблемныя стасункі з астатнімі. Гэта даволі небяспечная гульня.
— І ўсё ж, ці магчыма пабудова нацыянальнай ідэнтыфікацыі і існаванне беларускай дзяржавы ў перспектыве без беларускай мовы?
Прыйдзецца выбіраць
— Наколькі магчымы сцэнар, паводле якога Беларусь страціць незалежнасць і ўвойдзе ў склад Расіі?
— Адказаць на гэта пытанне вельмі цяжка, бо шмат у чым яно залежыць ад структуры палітычнай улады ў Беларусі. Энэргетычныя войны і іншыя канфлікты з Расіяй спрыяюць таму, што Аляксандр Лукашэнка, які ад пачатку выглядаў вельмі прарасійскім палітыкам, паступова пачаў шукаць месца Беларусі паміж Расіяй і астатнім светам, стаў паварочвацца ў бок да нацыянальнага. Аднак мне не зразумела, якія палітычныя сілы стаяць за вашым прэзідэнтам, колькі там прарасійскіх гульцоў.
Разам з тым, мне падаецца, што беларусы больш схільныя да раўнаважнага прыбалтыйскага ўкладу грамадства, чым да расійскага, дзе пануе велізарная розніца паміж багатымі і беднымі і які іх адпуджвае.
Аднак, даследуючы сітуацыю ў былых савецкіх рэспубліках з гледзішча тэорыі рацыянальнага выбару, мяне здзівіла наступная рэч. Каб пазбавіцца наўпроставай залежнасці ад Расіі ды стаць на еўрапейскія рэйкі, краіны Балтыі яшчэ ў 1990-х ажыццявілі структурныя рэформы сваіх эканомік. Натуральна, яны суправаджаліся пэўнымі выпрабаваннямі для насельніцтва, але людзі гатовы былі сплаціць гэтую цану, бо верылі ў свае сілы, бачылі святло ў канцы тунэлю. Беларусы хочуць захаваць дзяржаўнасць, аднак замест упэўненасці ў сваіх сілах я бачу адно боязь калапсу, які можа наступіць у выніку пераменаў, рэформаў.
Беларусы мусяць зразумець, што рана ці позна ім прыйдзецца выбіраць паміж падтрымкай і кантролем з боку Вялікага Брата ды незалежнасцю.
Матэрыял падрыхтаваны ў межах журналісцкага даследавання, арганізаванага Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтрам ім. Ё. Рау пры падтрымцы офіса АБСЕ у Мінску.