Зямля, на якой нарадзіўся і сталеў Адам Міцкевіч, у фатаграфіі Таццяны Царук – гэта тэма новай выставы ў Музеі Прыроды ў Елёнай Гуры (Польшча).
Зямля, на якой нарадзіўся і сталеў Адам Міцкевіч, у фатаграфіі Таццяны Царук – гэта тэма новай выставы ў Музеі Прыроды ў Елёнай Гуры (Польшча).
Таццяна Царук, як і Адам Міцкевіч, нарадзілася ў Наваградку. З’яўляецца заснавальніцай і кіраўнічкай таварыства філаматаў “Прамень”. Краязнаўца, фатограф, праваднік. Падарожнічала па Беларусі з фотакамерай, адкуль вымушаная была з’ехаць па палітычных матывах некалькі гадоў таму.
Патрапіла на Дольны Слёнск (раён на паўднёвым захадзе Польшчы), дзе пасялілася і з поспехам стварае творы мастацтва.
Адкрыццё выставы адбылося 14 студзеня. На імпрэзе прысутнічалі сябры фатаграфічнага таварыства з Елёнай Гуры, у якім некалькі гадоў удзельнічае Таццяна Царук, колішнія жыхары ўсходняга памежжа і аматары фатаграфіі. Выставу адкрыў дырэктар музея Станіслаў Фіршт.
Таццяна Царук наблізіла гісторыю, культуру і прыгажосць роднай Беларусі і Адама Міцкевіча. Узгадала бурлівыя палітычныя і ваенныя падзеі свайго жыцця.
Фотаздымкі, сабраныя на выставе, не з’яўляюцца дакументамі тых падзей. Яны блізка іх, побач і павінны паказаць тым, хто ніколі не быў на Беларусі, прыгажосць гэтай цудоўнай краіны, а тым, хто паходзіць з усходняга памежжа нагадаць аб іх Айчыне – сказала аўтарка здымкаў.
Выстава будзе дзейнічаць да канца лютага.