З тых бізнесменаў, якія жывуць і працуюць у Беларус, пакуль ніхто не дацягвае да таго, каб быць уключаным экспертамі ў сусветныя рэйтынгі самых багатых людзей. Аднак гэта не азначае, што ў свеце няма багатых беларусаў.
Ці, напрыклад, узроўню розных расійскіх рэйтынгаў, паколькі менавіта ў Расіі жыве і працуе сёння шмат буйных бізнесменаў, якія нарадзіліся ў Беларусі альбо пачыналі тут свой бізнес. “Ежедневник” падрыхтаваў топ-12 самых яркіх і вядомых фігур расійскага бізнесу, якія маюць карані ў Беларусі. Сяргей КУКУРА, першы віцэ-прэзідэнт ААТ НК “Лукойл” Адзін з чатырох самых багатых акцыянераў найбуйнейшай расейскай нафтавай кампаніі нарадзіўся ў 1953 годзе ў Брэсце. Жыў з цёткай, паколькі быў сіратой. Вучыўся ў СШ № 1. Калі прыйшоў час вызначыцца з будучыняй, выбраў Івана-Франкоўскі інстытут нафты і газу, які скончыў са спецыяльнасцю “эканаміст па эканоміцы і арганізацыі нафтавай і газавай прамысловасці”. Далей была праца па спецыяльнасці на нафтавых радовішчах Сібіры. Апошнім яго савецкім месцам працы стала пасада намесніка дырэктара па эканоміцы ВА “Когалымнефтегаз”. У 1993 годзе ён стаў першым віцэ-прэзідэнтам “Лукойла” і з тых часоў курыруе ў рамках кампаніі эканоміку і фінансы.
Працяг чытайце тут.
Вадзім Сяховіч, "Ежедневник"