У Адэскай цэнтральнай дзіцячай гарадской бібліятэцы імя А. Гайдара сёння адбудзецца адкрыццё спецыялізаванага аддзела кніг па беларускай тэматыцы.
У гэтым аддзеле будуць прадстаўлены кнігі па гісторыі, культуры, мастацтву Беларусі, беларускім народным традыцыям і фальклору. Кнігі падораны беларускім культурным нацыянальным таварыствам.
На адкрыццё аддзела беларускай літаратуры запрошаны прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне, кіраўнікі нацыянальна-культурных таварыстваў, актывісты беларускай абшчыны.
Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
Акрамя таго, як паведамляецца на сайце Адэскага гарсавета , у межах святкавання Міжнародннага дня роднай мовы 22 лютага ў Адэсе адбудзецца круглы стол на тэму “беларуская мова - мова на стагоддзі”.
Арганізатарам правядзення круглага стола выступілі ўпраўленне па пытаннях культуры і мастацтваў і ўпраўленне ўнутранай палітыкі Адэскага гарсавета. Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”