У Нідэрландах прайшла акцыя салідарнасці

16 лютага ў Гаазе (Нідэрланды) па ініцыятыве “Мы памятаем” прайшла акцыя салідарнасці са сваякамі гвалтоўна зніклых беларусаў і ўсімі тымі, хто пацярпеў за змаганне за дэмакратыю ў Беларусі.

Традыцыйна, дэманстрацыя салідарнасці прайшла ля будынку беларускай амбасады. Яе ўдзельнікі трымалі расцяжку з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зміцера Завадскага і подпісам “Гвалтоўна зніклі ў Беларусі”. Партрэты зніклых беларусаў былі таксама ўстаноўлены на будынку амбасады.

Прэс-служба CIWR.ORG