Памяці ахвярам Халакосту

У Музеі Габрэйскай Спадчыны ў Нью-Ёрку 31 студзеня адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў літаратурнай прэміі 2010 года  "Халакост і сталінскія рэпрэссіі" і прайшла выстава вядомых беларускіх мастакоў.

Прэміямі былі ўганараваны Аляксандр Рашын і яго дачка, якая зрабіла 15 арыгінальных малюнкаў на тэму халакосту. У вялікай залі, што сабрала шмат людзей, якія памятаюць пра трагічныя падзеі 20-га стагоддзя, выступоўцы нагадвалі аб захоўванні памяці пра халакост і сталінскія рэпрэсіі, аб забітых і закатаваных у лягерох людзях. Як вядома на тэрыторыі Беларусі  пад час Другой Сусветнай вайны загінула каля мільёну габрэяў.

У залі музэя была разгорнута арганізаваная Беларускім Музэем у Нью-Ёрку мастацкая выстава з 15 карцін мастакоў з Беларусі.

Палотны мастакоў з Беларусі гарманічна ўпісваліся ў настрой мерапрыемства. Пачынала экспазіцыю вялікае палатно Генадзя Драздова з выявай смуткуючай фігуры: ці то чалавека, ці то анёла.

На выставе былі прадстаўлены творы Алеся Марачкіна, Янкі Рамановіча, Алеся Шатэрніка і Юліі Шатэрнік. У выставе таксама прыняў удзел скульптар Эміль Зільберман з Нью-Джэрсі.

Паводле belmov.org