Зорка сустветнага хакея Уэйн Грэцкі: "Я з дзяцінства чуў беларускую мову"

Жыў быў беларус Цярэнці Лаўрэнцьевіч Грэцкі. Відаць, жылося яму ў Расійскай імперыі несалодка, і дзесьці ў пачатку ХХ стагоддзя вырашыў паспрабаваць шчасця за акіянам, з’ехаўшы падалей ад вайны і разрухі.

Жыў быў беларус Цярэнці Лаўрэнцьевіч Грэцкі. Відаць, жылося яму ў Расійскай імперыі несалодка, і дзесьці ў пачатку ХХ стагоддзя вырашыў паспрабаваць шчасця за акіянам, з’ехаўшы падалей ад вайны і разрухі.

З жонкай Ганнай і сынам Зіновіем накіраваўся Цярэнці ў Канаду. Відаць, жылося там нашым палешукам нядрэнна, раз у сям'і яшчэ з'явілася чацвёра дзяцей - Фёдар, Васіль, Кацярына і Вольга. Сямейная гісторыя замоўчвае, што ў той Канадзе адбылося, але Ганна з дзецьмі дзесьці ў 30-х вярнулася ў сваю беларускую вёсачку, якая тады была пад Польшчай. Здаецца, за жонкай следам павінен быў пахаць і Цярэнці, ды так і не прыехаў. Ганна не змагла наладзіць новае жыццё без мужа і хацела вярнуцца за акіян, але не атрымалася. Цярэнці, не дачакаўшыся сваю Ганну, ажаніўся ў другі раз на палячцы. Пайшлі дзеці. Нарадзіўся і хлопчык Вальтэр, а ў Вальтэра - Уэйн. Уэйн стаў вялікім спартсменам - Пеле хакея.

30 студзеня Уэйн Грэцкі прыязджаў у Мінск у якасці госця на “Матч усіх зорак КХЛ”.

***

Уэйн Грэцкі:

-- Мой бацька зараз размаўляе па‑украінску. Яму 72 гады. А дзядуля Цярэнці размаўляў па‑беларуску. А бабуля — па‑польску. Міжсобку яны размаўлялі па‑ўкраінску. Ва ўсіх іхных дзяцей украінская была першай мовай. У 1972 годзе, калі сустракаліся зборныя СССР і Канады, мая мама давала інтэрв’ю тэлеканалу і рэзка перайшла на сумесь рускай з украінскай. Усіх здзівіла! Дарэчы, бацькі жылі ў вёсцы на ферме, а іх сусед таксама быў з Беларусі.

Энтані (так Цярэнція называлі ў Канадзе) служыў у Другую сусветную вайну ў канадскай арміі. Потым быў фермерам: вырошчваў бульбу, разводзіў свіней, куранят.

Я быў вельмі блізкі з дзядулем. Дзесьці да васьмі гадоў кожны год летам у яго гасцяваў.Бацька некалькі тыдняў летам працаваў на ферме, дапамагаў. Дзядуля мяне больш за ўсіх любіў. Астатнія унукі былі не вельмі гэтым задаволены.

30 января. Минск. Галина и Уэйн. Общие фамильные черты легко угадываются.

Уэйн Грэцкі з беларускай сваячкай Галінай Салдаценкавай

Падрабязнае інтэрв’ю чытайце на сайце "КП в Беларуси"