Алег Латышонак. Беласток - Полацак

У чарговую кніжку Алега Латышонка ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў -  з пачатку 1980-х да 2008 г.

У чарговую кніжку Алега Латышонка ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў -  з пачатку 1980-х да 2008 г.

У іх ён пісаў пра самыя розныя рэчы - пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі ў Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусветнай важнасці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Адпаведна з гэтым усе матэрыялы, змешчаныя ў кнізе, згрупаваныя па 4-ох асноўных раздзелах: "Пра Беласточчыну", "Пра Беларусь", "Пра беларусаў у свеце", і "Пра белы свет".

Завяршаецца зборнік тэкстам "Доўгае вяртанне ў Полацак", бо гэты горад, паводле аўтара, "па-за часам і прасторай, ён адначасова пачатак і мэта беларускага шляху".

***

Алег Латышонак. Беласток - Полацак. Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. 230 старонак.

arche.by