У суботу, 30 студзеня, у Лондане адбыўся штогадовы з'езд англа-беларускага таварыства. Была абраная рада арганізацыі. Склад рады застаўся амаль такі ж, як і год таму.
Таксама былі абмеркаваныя мерапрыемствы, якія плануецца правесці ў гэтым годзе, сярод іх:
- Дзень матчынай мовы (27 лютага);
- канцэрт Браэна Бэнэта, былога брытанскага амбасадара ў Беларусі (24 красавіка);
- святкаванне 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы;
- лекцыя пра блогінг у Беларусі.
Прадметам гарачай дыскусіі стала прапанова прызначэння прэзідэнта таварыства – ганаровай пасады, якую ў мінулым традыцыйна займалі добра вядомыя і ўплывовыя асобы. Канчатковага рашэння не было прынята і пытанне было вернута радзе для далейшага абмеркавання. Таксама была агучана прапанова змяніць назву арганізацыі для таго, каб яна адлюстроўвала свой дэ-факта брытанскі, а не толькі англійскі характар.