Легенда сусветнага хакею мае сваякоў у Беларусі

Легенда сусветнага хакею, Уэйн Грэтцкі, прыедзе з візітам у Беларусь. Сям’я Грэцкі, дзед якога родам з Гродзенскай вобласці, з цікавасцю ўспрыняла прапанову наведаць Мінск. Учора было атрымана пацверджанне, што Грэтцкі сапраўды збіраецца ў Мінск. Яго чакаюць ужо сёння.

Уэйн Грэтцкі

Легенда сусветнага хакею, Уэйн Грэтцкі, прыедзе з візітам у Беларусь. Сям’я Грэцкі, дзед якога родам з Гродзенскай вобласці, з цікавасцю ўспрыняла прапанову наведаць Мінск. Учора было атрымана пацверджанне, што Грэтцкі сапраўды збіраецца ў Мінск. Яго чакаюць ужо сёння.

У горадзе Свіслач Гродзенскай вобласці жыве беларуская сваячка знакамітага хакеіста – Галіна Салдаценкава, у дзявоцтве  Грэцкая. Яны прыходзіцца Уэйну Грэцкі зводнай стрыечнай сястрой па ліні дзядулі. Асабіста з Уэйнам Галіна незнаёмая, аднак, калі б ў яго быў час, то з задавальненнем запрсіла б Уэйна ў госці.

Галіна Салдаценкава- А кім вам даводзіцца легенда сусветнага хакея?

- У нас агульны дзед - Цярэнцій Грэцкі. У 20-х гадах ён разам са сваёй жонкай Ганнай і сынам - маім бацькам Зіновіем - эміграваў у Канаду. Там у іх нарадзіліся яшчэ чацвёра дзяцей: Васіль, Фёдар, Кацярына і Вольга. Бабуля Аня потым вярнулася з дзецьмі дадому. Хацела потым у 30-х гадах зноў з'ехаць ў Амерыку, але не атрымалася. Цярэнцій ажаніўся другі раз, з палячкай. Потым яму ўдалося забраць да сябе Вольгу. А у Вальтэра - сына Цярэнція ад другога шлюбу - нарадзіўся Уэйн. Мы з ім амаль аднагодкі. Мне 60 гадоў, а яму - 59. Фёдар і Кацярына - дзядзька і цётка Уэйна - жывуць зараз у Брэсцкай вобласці.

- Калі вы даведаліся, што Уэйн ваш сваяк?

- Мой стрыечны брат звярнуў увагу, што прозвішча Гретцкі сугучнае з нашым. І знешне ён падобны. Кацярына - цётка Уэйна - напісала ліст у Канаду на імя Вальтэра. Але ў яго быў сардэчны прыступ, і адказ прыйшоў ад дзядзькі Уэйна Гретцкі - Альберта. У перапісцы і пацвердзілася, што мы сваякі.

- А нам здаецца, што вы вельмі падобныя на Уэйна?

- Я ўбачыла свае рысы ў твары Вальтэра - бацькі Уэйна.

- А мне здаецца, што ваша форма твару і нос - дакладна Гретцкі?

- Штосьці ёсць. Нос дакладна падобны.

- Ці захаваліся ў вас фатаграфіі дзеда? - Фотаздымкаў было вельмі шмат, але ўсё згарэла падчас пажару бацькоўскага дома ў 1984 годзе.

Дзядзька знакамітага хакеіста Зіновій Грэцкі (злева) разам з жонкай і дзецьмі Володзяй і Галінай.

- Калі б у вас была магчымасць штосьці перадаць Уэйну?

- Я б запыталася, ці захавалася ў яго фатаграфія нашага дзядулі. Хацелася б больш даведацца пра тое, як жылі нашыя сваякі ў Канадзе. Проста было б цікава з ім пагаварыць.

Даведка

Уэйн Гретцки. Нарадзіўся 26 студзеня 1961 г у Брентфардзе (Канада). З клубам “Эдмантан Ойлерз” чатыры разы выйграў Кубак Стэнлі. У НХЛ атрымаў мянушку Вялікі. Ён усталяваў 61 рэкорд лігі. Атрымаў мноства прызоў, 9 раз прызнаваўся самым цэнным гульцом і 10 разоў быў лепшым бамбардзірам НХЛ. Прызнаны лепшым хакеістам НХЛ усіх часоў. Зараз з'яўляецца саўладальнікам клубу “Фінікс Кайотс”. Гуляў супраць зборнай Беларусі на Алімпіядзе-98. Жанаты, мае чатырох дзяцей.

Паводле "Комсомольской правды"