У Аргенціне праходзіць выстава карцін Напалеона Орды

Напалеон ОрдаУрачыстае адкрыццё выставы рэпрадукцый карцін вядомага беларускага мастака XIX стагоддзя Напалеона Орды адбылося 25 студзеня ў горадзе Рэсістэнцыя (правінцыя Чако, Аргенціна).

Урачыстае адкрыццё выставы рэпрадукцый карцін вядомага беларускага мастака XIX стагоддзя Напалеона Орды адбылося 25 студзеня ў горадзе Рэсістэнцыя (правінцыя Чако, Аргенціна).Урачыстае адкрыццё выставы рэпрадукцый карцін вядомага беларускага мастака XIX стагоддзя Напалеона Орды адбылося 25 студзеня ў горадзе Рэсістэнцыя (правінцыя Чако, Аргенціна).

У выставачнай зале мэрыі горада прадстаўлена 25 унікальных работ Напалеона Орды, на якіх адлюстравана старажытная беларуская архітэктура. Таксама на выставе прадстаўлены прадметы нацыянальна-прыкладнога мастацтва, зробленыя сучаснымі майстрамі на прадпрыемствах "Белхудожпромыслы". Выступаючы на мерапрыемстве з нагоды ўрачыстага адкрыцця выставы, мэр горада Рэсістэнцыя Аіда Айала адзначыла ўнікальнасць прадстаўленых работ Напалеона Орды і выказала захапленне вырабамі сучасных беларускіх майстроў. Экспазіцыя арганізавана пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Аргенціне, а таксама актыўнай падтрымцы этнічных беларусаў, якія жывуць у аргенцінскай правінцыі Чако.

У лістападзе і снежні 2009 года гэтая выстава праходзіла ў аргенцінскіх правінцыях Буэнас-Айрэс і Місьонес.

Выстава Напалеона Орды таксама будзе экспанавацца ў іншых гарадах правінцыі Чако на працягу лютага. Чако - правінцыя Аргенціны, размешчаная на поўначы краіны, каля мяжы з Парагваем. Яе адміністрацыйны цэнтр - горад Рэсістэнцыя на рацэ Парана .

Паводле “БЕЛТА