Беларусы Канады адзначылі 90-годдзе з дня нараджэння Барыса Рагулі

Барыс Рагуля24 студзеня Згуртаванне Беларусаў Канады адзначыла 90-годдзе з дня нараджэння Барыса Рагулі – беларускага вайсковага і палітычнага дзеяча, камандзіра Наваградскага коннага эскадрона, доктара медыцыны, аўтара дзвюх мемуарных кніг, адна з якіх –“Беларускае студэнцтва на чужыне” – выдавалася двойчы.

Імпрэза пачалася выкананнем песні “Спі пад курганам Герояў”, якую праспявалі, як і іншыя беларускія народныя песні, удзельнікі гурта “Яваровыя людзі” пад кіраўніцтвам Віялеты Кавалёвай.

Вітальнае слова старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы зачытала вядучая імпрэзы – старшыня ЗБК Валянціна Шаўчэнка.

Даклад пра яркую, неардынарную постаць беларуса з Наваградчыны на англійскай мове зрабіла прафесар універсітэта Ватэрлоо Зінаіда Гімпелевіч. Пра ўспаміны тых, хто ведаў Барыса Рагулю ў ваенныя гады і падчас навучання ў Марбургу і Лювене, расказала яго зямлячка, ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі навук “Еўразія” Вольга Іпатава. Доктар медыцыны Руслан Качаткоў распавёў пра навуковыя дасягненні Б. Рагулі ў медыцыне.

З нагоды святкавання 90-гадовага юбілею ў Таронта прыехала жонка Барыса Рагулі  сп. Людміла з сынам Уладзімерам, нявесткай Джаэн ды ўнукамі Данілам і Ліянай.

З падзякай прысутным выступае сын Б. Рагулі Уладзімер

Напярэдадні імпрэзы у царкве св. Кірылы Тураўскага была праведзена паніхіда па Б. Рагулю ды нядаўна памерлым сябры ЗБК Антону Маркевічу.

Ю. Трубец