Пра цудоўную калядную экспедыцыю па беларускіх вёсках Цюменскай вобласці піша метадыст аддзела беларускай культуры Цюменскага Дома нацыянальных культур “Будаўнік” Уладзіслаў Татарынцаў.
Пра цудоўную калядную экспедыцыю па беларускіх вёсках Цюменскай вобласці піша метадыст аддзела беларускай культуры Цюменскага Дома нацыянальных культур “Будаўнік” Уладзіслаў Татарынцаў.
6 студзеня 2010 г. Цюмень яшчэ спіць, а Палац нацыянальных культур “Будаўнік” напоўнены музыкай і песнямі. Гэта народны ансамбль беларускай песні “Лянок” (кіраўнік Клаўдзія Зуева) у складзе дэлегацыі Цюменскай абласной грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурнае таварыства “Беларусь” рыхтуецца адправіцца на святкаванне “Нараджэння Хрыстова” ў Вікулаўскі раён, дзе на невялікай адлегласці адна ад адной размешчаны вёскі Ермакі, Ялоўка, Асінаўка. Яны былі заснаваныя ў другой палове XIX ст. беларускімі перасяленцамі – “самаходамі”. Прайшло больш за сто гадоў, а жыхары, адарваныя ад гістарычнай радзімы, здолелі зберагчы сваю культуру, традыцыі, абрады, песні, касцюмы, мову. І, вядома ж, святы.
Дарога аказалася доўгай - больш за 6 гадзін, мы спазняліся, але да нашай радасці гледачы не разышліся, а з нецярпеннем чакалі нашу дэлегацыю. Першым прыпынкам было гасціннае сяло Вікулава. Тут адбыўся вялікі святочны канцэрт. Гледачы з вялікім задавальненнем сустракалі на сцэне Дома культуры аднавяскоўцаў - народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Вячоркі” і ансамбль “Маладыя галасы” (кіраўнікі Валянціна і Дзмітрый Міхеенка). Калектывы гэтыя вядомыя не толькі ў Цюменскай вобласці, але і за межамі Расіі.
Другое аддзяленне было не менш яркім. На сцэне бліскуча выступілі народны ансамбль беларускай песні “Лянок”, дуэты “Каханне”, “Красуня”, “Сустрэча” і трыо “Рэчанька”.
7 студзеня, 10 раніцы, вёска Асінаўка. Сюды ў маленькую вёсачку з 40 двароў, у якой захоўваецца старажытная ікона Нараджэння Хрыстовага, з'ехаліся людзі з навакольных вёсак і гарадоў. Ікона год знаходзіцца ў адным з дамоў, а на Каляды пераносіцца ў суседні дом да наступнага свята. Мы пакінулі наш аўтобус і на конях, запрэжаных санямі, упрыгожаных бразготкамі і стужкамі, дабіраліся да вёскі. Дарога была застаўленая машынамі з Цюмені, Табольска, Сургута, Омска і іншых гарадоў.
Дарога, па якой неслі ікону, высланая духмянай саломай. Ледзь ікона паказалася ў веснічках дома, з якога яе пераносілі, вялізная чарада старых і маладых, надзеленых уладай і пазбаўленых яе, багата і сціпла апранутых людзей апусціўся перад ёй на калені. І вось над гэтай “Жывой сцежкай” ікона павольна паплыла. Лічыцца што ў гэты час адбываецца ачышчэнне душы.
14 гадзін, вёска Ермакі. У Доме культуры гасцей сустракае хлебам-соллю кіраўнік адміністрацыі Ермакоўскага сельскага пасялення Аленіч Н.И. Глядзельная зала перапоўненая, даводзіцца прыносіць лавы.
Калядны святочная праграма ішла сваёй чаргой. У ёй прымалі ўдзел, акрамя вышэй пералічаных калектываў г.Цюмені і с. Вікулава, і Ермакоўская “Расіяначка” (кіраўнік Надзея Вычужаніна).
Варта адзначыць, што свята адбылося дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву і падтрымцы камітэта па справах нацыянальнасцяў Цюменскай вобласці, аддзела беларускай культуры Дома нацыянальных культур "Будаўнік ", кіраўніка адміністрацыі Вікулаўскага р-на С.А. Парыгіна і аддзела па культуры, спорце і маладзёжнай палітыкі адміністрацыі Вікулаўскага р-на.
Дзеля такіх светлых святаў, якія аб'ядноўваюць людзей, якія робяць іх трошкі бліжэй і духоўнае хочацца “калясіць” па раёнах.
Уладзіслаў Татарынцаў