Адзначэнне свята Нараджэння Хрыстовага адбылося 6 студзеня ў Саборы Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне. У нядзелю 10 студзеня ў Саборы Святога Кірылы Тураўскага япіскап Святаслаў і айцец Міхаіл адслужылі Святую Літургію нядзелі пасля Хрыстовага нараджэння.
Пасля Літургіі Уладыка Святаслаў даў дабраславенне на пачастункі і на ўрачыстасць, прысвечаную дзіцячай Каляднай Ялінцы, якая ладзілася ў грамадскай залі пры Саборы, дзякуючы арганізацыі спадарства Галіны і Андруся Падлескіх. А для дарослых самым вялікім святам было бачыць радасць сваіх дзяцей.
Вельмі цешыла актыўнасць дзетак, іх радаснае хваляванне у той час, калі да іх завітаў Дзед мароз з падарункамі, жаданне выявіць свае таленты.




