16 Студзеня ў Гаазе (Нідэрланды) прайшла акцыя салідарнасці з палітычнымі вязнямі, з роднымі і блізкімі гвалтоўна зніклых беларусаў. Акцыя арганізавана грамадзянскай ініцыятывай “Мы памятаем”.
16 Студзеня ў Гаазе (Нідэрланды) прайшла акцыя салідарнасці з палітычнымі вязнямі, з роднымі і блізкімі гвалтоўна зніклых беларусаў. Акцыя арганізавана грамадзянскай ініцыятывай “Мы памятаем”.
Традыцыйная дэманстрацыя салідарнасці прайшла ля будынку беларускай амбасады. На працягу гадзіны удзельнікі акцыі трымалі расцяжку з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зміцера Завадскага і подпісам “Гвалтоўна зніклі ў Беларусі”. Партрэты гвалтоўна зніклых беларусаў былі таксама на час акцыі ўстаноўлены на будынку амбасады.
Паводле прэс-службы CIWR.ORG