Як святкавалі Каляды беларусы Казахстана

Свята “Шчодры вечар” прайшло 9 студзеня ў Доме Дружбы горада Паўладара (Казахстан). Арганізатарам мерапрыемства выступіў культурны цэнтр “Беларусь”.

http://drevasusvetu.files.wordpress.com/2009/07/kalyady.jpg

Свята “Шчодры вечар” прайшло 9 студзеня ў Доме Дружбы горада Паўладара (Казахстан). Арганізатарам мерапрыемства выступіў культурны цэнтр “Беларусь”.

Канцэрт, на якім выступілі дзіцячыя, моладзевыя і дарослыя самадзейныя творчыя калектывы гэтага этнакультурнага аб'яднання, сабраў аматараў беларускіх мовы і культуры, сем’і прадстаўнікоў дыяспары. Сваёй творчасцю гасцей свята парадавалі вакальныя ансамблі “Надзея” і “Крыніцы”, песенны калектыў Школы нацыянальнага адраджэння (ШНА), харэаграфічная група “Жаўраначак”, а таксама ўдзельнікі новай ў беларускім цэнтры тэатральна-паэтычнай студыі “Падарункі”.

Усе госці атрымалі віншавальныя паштоўкі, якія сваімі рукамі зрабілі выхаванцы ШНА, з віншаваннямі на беларускай мове. Моладзь спела вясёлыя прыпеўкі і распавяла гледачам пра тое, як прынята адзначаць Каляды ў праваслаўных беларусаў. Жанчыны распавялі пра тое, якія стравы прынята гатаваць у іх сем'ях ў гэтыя дні. У зале працавала выстава творчых работ выхаванцаў ШНА, а таксама выстава вырабаў з саломы і шышак, прывезеных з Белавежскай пушчы, іх выкладчыцы Людмілы Лапацюк. Гледачоў пачаставалі салодкімі падарункамі і выпечкай, у тым ліку Калядкамі -- булачкамі, якія праваслаўныя хрысціяне па традыцыі пякуць на свята Божага Нараджэння. Старшыня культурнага цэнтра “Беларусь” Любоў Богнат распавяла, што іх гатуюць з жытняга або жытне-пшанічнага (у роўных прапорцыях) цеста. Начынка ў іх можа быць самай рознай: морква, бульба, тварог, свежыя грыбы і нават каша.

Адным з галоўных сімвалаў свята “Шчодры вечар” стала самаробная сяміканцавая зорка, якая сімвалізуе Віфліемскую зорку. Знайшлося тут месца і для традыцыйнай забавы з пучком пшаніцы: ахвочыя выцягнулі з яго па сцяблінцы, і, чым даўжэйшай яна апынулася, тым шчаслівейшым будзе надышоўшы год для ўладальніка сцяблінкі.

Паводле сайту "Асамблея народа Казахстана"