Урад Літвы мае намер паскорыць рэпатрыяцыю этнічных літоўцаў

Міністэрства замежных спраў Літвы павінна пераняць функцыі скасаванага Цэнтра па вяртанні этнічных літоўцаў на радзіму і ўзяць на сябе ажыццяўленне сувязяў з этнічнымі літоўцамі, якія пражываюць за мяжой. Таксама літоўскі МЗС будзе абавязаны заняцца пытаннямі, якія да рэарганізацыі ўскладаліся на Дэпартамент нацменшасцяў.

Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным лісце, распаўсюджаным у нацыянальных СМІ знешнепалітычным ведамствам. Як паведамляецца ў прэс-рэлізе МЗС, ужо ў бліжэйшыя дні ў МЗС пачне функцыянаваць зноў арганізаваны Дэпартамент па справах літоўцаў за мяжой, у абавязкі якога ўваходзіць перш за ўсё развіццё сацыяльных сетак літоўскай дыяспары, а таксама кансультаванне этнічных літоўцаў, якія выказалі жаданне вярнуцца ў Літву. На МЗС таксама ўскладзена стварэнне глабальнай стратэгіі рэпатрыяцыі і сацыяльнай адаптацыі грамадзян, якія вярнуліся ў Літву.

На сённяшні дзень палітыкі грамадскія дзеячы Літвы всвельмі занепакоены памерамі эміграцыі з Літвы. Калі бліжэйшым часам гэты прцэс не будзе спынены, Літве прыйдзецца падумаць аб тым, каб запрашаць на працу замежных рабочых.

Паводле www.kurier.lt