Выстава твораў вядомага беларускага мастака Івана Хруцкага адбудзецца ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў верасні-кастрычніку 2010 года. Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі, 200-гадовы юбілей з дня нараджэння Івана Хруцкага ўключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА.
Пытанні арганізацыі гэтай экспазіцыі абмяркоўваліся 18 снежня ў Парыжы падчас сустрэчы дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзіміра Пракапцова з кіраўніком сектара грамадскіх сувязяў і культурных мерапрыемстваў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) Армель Арру. Бакі ўзгаднілі тэрміны правядзення выставы.
Прадстаўнік ЮНЕСКА азнаёміла дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея з умовамі правядзення культурных мерапрыемстваў у штаб-кватэры Арганізацыі і правяла экскурсію па выставачных залах.