Узнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў літаратурна-паэтычнага конкурсу "Беларусь - мая Радзiма" адбылося ў Малдове 20 снежня. Конкурс упершыню арганізаваны Беларускай абшчынай Малдовы. Пра гэта паведаміў старшыня Савета абшчыны Юрый Статкевіч.
Конкурс, у якім узялі ўдзел сябры Беларускай абшчыны ў Малдове, доўжыўся тры месяцы. Усе прадстаўленыя творы (вершы, нарысы, апавяданні) былі прысвечаны этнічнай Радзіме. Кожны аўтар уклаў у твор часцінку сваёй душы і роднай Беларусі. Пераможцы і лаўрэаты творчага спаборніцтва былі адзначаны граматамі і грашовымі прызамі ад Беларускай абшчыны і пасольства Беларусі ў Малдове. У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел консул амбасады Беларусі ў Малдове Валеры Сысоеў, прадстаўнікі Беларускай абшчыны Малдовы, а таксама кіраўнікі этнакультурных арганізацый краіны, акрэдытаваныя пры Бюро міжэтнічных адносін. Удзельнікі мерапрыемства выказалі упэўненасць у далейшым актыўным развіцці сувязяў народаў Беларусі і Молдовы.