Ці будзе ў Варшаве помнік Купалу і Коласу?

Пытанне аб ўстаноўцы помніка народным паэтам Беларусі Якубу Коласу і Янку Купалу ў Варшаве вырашыць мэрыя горада. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску, паведаміў міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Богдан Здраеўскі.

Магчымасць усталёўкі помніка беларускім класікам ў Варшаве даўно абмяркоўваецца польскай і беларускай інтэлігенцыяй, якая пражывае ў Польшчы. Гэтае пытанне вырашаецца гарадскімі ўладамі. Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы выказаў надзею, што пытаньне будзе вырашанае станоўча. У сваю чаргу міністр культуры Беларусі Павел Латушка адзначыў, што беларускі бок чакае станоўчага выніку па рэалізацыі гэтай ідэі.

"БЕЛТА"