Дзень правоў чалавека ў Вільні

Прэзентацыя і абмеркаванне сітуацыі па правах чалавека ў Беларусі, Чачні ды Тыбеце адбыліся 10 снежня ў Вільні.

Прэзентацыя і абмеркаванне сітуацыі па правах чалавека ў Беларусі, Чачні ды Тыбеце адбыліся 10 снежня ў Вільні. Ініцыятарам мерапрыемства, прымеркаванага да Міжнароднага Дня правоў чалавека, выступіў  “Цэнтр даследавання генацыду і рэзістэнцыі ў Літве” пры падтрымцы беларускай маладзёвай ініцыятывы “StudAlliance”, а таксама грамадскія арганізацыі, якія спачуваюць Тыбету, ды чачэнская грамада ў Літве.

Сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі прэзэнтаваў прадстаўнік Маладога Фронту ў Літве, каардынатар “StudAllince” Кірыл Атаманчык.

Кірыл Атаманчык

Беларускім бокам былі агучаны праблемы, звязаныя з парушэннямі беларускімі ўладамі заканадаўства, разгонамі мірных сходаў у Беларусі, рэпрэсіямі супраць грамадскіх арганізацый ды асобных людзей, у тым ліку сітуацыя, якая склалася вакол актывісткі Маладога Фронту Таццяны Шапуцькі. Падрыхтаваны адмысловы інфармацыйны стэнд, а таксама прадэманстраваныя відэа-ролікі, прысвечаныя сітуацыі ў Беларусі.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі літоўскіх грамадскіх арганізацый, а таксама парламентары Сейму Літвы.

Інфармацыйныя стэнды Беларусі, Чачні ды Тыбету

Прэзентацыя відэа-сюжэтаў з Беларусі

Паводле інфармацыйнага цэнтру "StudAlliance"