"Ластаўкі" - гэта эстрадна-вакальны гурт з Даўгаўпілса (Латвія) з асаблівай творчай індывідуальнасцю, які шмат гадоў папулярызуе беларускую песню. "Ластаўкi" спяваюць амаль ва ўсіж жанрах - народныя, эстрадныя, джазавыя, духоўныя песні.
"Ластаўкі" - гэта эстрадна-вакальны гурт з Даўгаўпілса (Латвія) з асаблівай творчай індывідуальнасцю, які шмат гадоў папулярызуе беларускую песню. "Ластаўкi" спяваюць амаль ва ўсіж жанрах - народныя, эстрадныя, джазавыя, духоўныя песні.Утварыўся калектыў у 2001 годзе і нагодай для яго стварэння стаў беларускі фестываль "Браслаўскія зарніцы". Спачатку гэта было трыо, у якім спявалі Н. Зубкова, І. Цірша і Т. Піменава - кіраўнік ансамбля, а затым да іх далучылася маладая, таленавітая выканаўца В. Талерка.
"Ластавак"любяць не толькі ў іх родным Даўгаўпілсе. Яны - неаднаразовыя ўдзельнікі "Славянскага базару"» лаурэаты міжнароднага конкурса "Срэбраныя званы", пераможцы рэспубліканскіх вакальных конкурсаў. Вакальны гурт "Ластаўкі" развівае сваю творчасць і займаецца папулярызацыяй беларускай песні на базе цэнтра беларускай культуры пры падтрымцы беларускага консульства ў Даўгаўпілсе і кіраўніцтва мясцовага беларускага таварыства "Уздым".
Напрыканцы гэтага года ансамбль падрыхтаваў свой навагодні падарунак для жыхароў горада - прэзентацыю першага аўдыё- дыска, які пабачыў свет менавіта ў бягучым годзе. У выкананні "Ластавак" прагучаць аўтарскія песні беларускіх кампазітараў М. Яцкога, А. Мядзведзева, А. Белуся, а таксама даўгаўпілскіх кампазітараў А. Рудзя і Т. Піменавай. І яшчэ адна цікавая рыса, аўтар слоў большасьці песняў з гэтага дыска, таксама даўгаўпілсчанін, сябра міжнароднай ассацыяцыі паэтаў - Станіслаў Валодзька.
Канцэрт-прэзентацыя мае адбыцца 11 снежня ў 18.00 у доме культуры "Варпа" па адрасу: Даўгаўпілс, вул.Добелес, 30.
"Ластаўкi" запрашаюць усіх жадаючых на сваё свята - выпуск першага аўдыё-дыска. "Радасьць у сэрцы зноў" - такая яго назва. І вельмі спадзяюцца, што госці канцэрта атрымаюць радасьць ад сустрэчы з беларускай песняй. Дарэчы, падчас канцэрту можна будзе набыць і сам дыск.
Уваход на канцэрт - вольны.