У гонар Сусветнага Дня Правоў Чалавека, 10 снежня 2009 года бібліятэцы Тартускага ўніверсітэта (Эстонія) было перададзена выданне Статуту Вялікага княства Літоўскага на сучаснай беларускай мове.
У гонар Сусветнага Дня Правоў Чалавека, 10 снежня 2009 года бібліятэцы Тартускага ўніверсітэта (Эстонія) было перададзена выданне Статуту Вялікага княства Літоўскага на сучаснай беларускай мове. Статут бібліятэцы перадаў беларускі студэнт юрыдычнага факультэта гэтага ўніверсітэта Ігар Случак.
"Статут ВКЛ 1588 года дзейнічаў і на тэрыторыі сучаснай Эстоніі як дадатковая крыніца права, і было б неправільна, калі б у бібліятэцы аднаго з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы не было тэксту дадзенага Статуту на мове яго першапачатковага выдання - беларускай. Для свайго часу Статут 1588 года быў выбітным дакументам у галіне абароны правоў чалавека, чым і абумоўлена яго ўжыванне на працягу 252 гадоў". - адзначыў Ігар Случак.
Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"