Дні культуры Беларусі пройдуць у расійскім Хабараўску з 8 па 12 снежня. Яны арганізаваны аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыяй "Беларускае зямляцтва" і Міністэрствам культуры Хабараўскага края. Мерапрыемства прымеркавана да 10-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. У яго праграму ўключаны паказы кінафільмаў, створаных на кінастудыі "Беларусьфільм", мастацкая выстава, канцэрты самадзейных калектываў, дэгустацыя страў беларускай кухні. БЕЛТА