Беларускае зямляцтва МГИМО ўзяло удзел у свяце кухняў народаў свету

Беларускае зямляцтва Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін (Універсітэта) МЗС РФ (МГИМО) прыняла непасрэдны ўдзел у арганізацыі і святкаванні Дня міжнароднай кухні, які праводзіцца ў МГИМО ўжо другі год па ініцыятыве Рады зямляцтваў Універсітэта.

Драники

Беларускія студэнты-міжнароднікі прапанавалі гасцям пакаштаваць смачныя дранікі са смятанай, паляндвіцу, печыва беларускай вытворчасці, травяную гарбату ды іншыя стравы, а таксама падрыхтавалі відэаролік пра беларускую нацыянальную кухню.

Агулам у мерапрыемстве былі задзейнічаны больш за 15 нацыянальных грамадаў МГИМО, якія прадставілі свае народы і дзяржавы на высокім узроўні. Файе Канфярэнц-залі Ўніверсітэта змясціла больш за 500 чалавек, уключна з прадстаўнікамі кіраўніцтва навучальнай установы. Гэты дзень запомніцца шмат каму надоўга, бо прайшоў не толькі ў атмасферы рэлігійнай і міжкультурнай талерантнасці, але і сабраў сяброў з усяго свету.

Георгій Плашчынскі