На пачатку кастрычніка Гільдыя міжэтнічнай журналістыкі аб'явіла аб пачатку прыёму журналісцкіх работ на II Усерасійскі конкурс сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне тэмы міжэтнічнага ўзаемадзеяння народаў Расіі і іх этнакультурнага развіцця “СМИротворец-2009”.
Конкурс разлічаны на журналістаў федэральных, рэгіянальных, а таксама нацыянальна-культурных СМІ. Два незалежных журы, якія складаюцца з навукоўцаў, палітыкаў, журналістаў і прадстаўнікоў нацыянальна-культурных арганізацый ацанілі асобна работы этнічных і федэральных / рэгіянальных СМІ ў пяці намінацыях: “Тэлебачанне”, “Радыё”, “Прэса”, “Інтэрнэт” і “Дзіцячыя і маладзёжныя СМІ”. 28 кастрычнік адбылося пасяджэнне этнічнага журы II Усерасійскага конкурсу сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне тэмы міжэтнічнага ўзаемадзеяння народаў Расеі і іх этнакультурнага развіцця “СМИротворец-2009” і па выніках галасавання сайт www.belmos.ru – “Белорусы Москвы” - ўвайшоў у лік лаўрэатаў.