Памяць слуцкіх паўстанцаў ушанавалі ў Севастопалі

Беларусы Севастопаля (Украіна, Крым) малітваю адзначылі 89-угодкі Слуцкага збройнага чыну.

Святую Літургію ў светлую памяць герояў -  Слуцкіх паўстанцаў у царкве Усіх Беларускіх  Святых (БАПЦ) адслужыў дэкан грамадаў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ва Украіне айцец  доктар архімандрыт Серафім.

Паводле інфармацыі старшыні таварыства беларусаў імя М. Багдановіча “ Пагоня” Валерыя Барташа