28 лістапада ў памяшканні беларускага Культурна-рэлігійнага цэнтру ў Лондане адбылося традыцыйнае ўшанаванне памяці Слуцкіх паўстанцаў.
Была адслужана паніхіда памяці ўсіх загінуўшых за незалежнасць Беларусі. Пасля гэтага адбылося паседжанне, заслуханыя выступы, вершы, прысвечаныя Слуцкаму збройнаму чыну. Старое пакаленне беларускай дыяспары падзялілася ўспамінамі пра сваіх бацькоў, якія ўдзельнічалі ў збройным чыне. Выступілі госці - грэка-каталіцкія святары з Беларусі.
Выступае старшыня Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі Алена Міхалюк
Сябра ЗБВ Павел Шаўцоў
Алесь Чайчыц