У Тарту адзначылі ўгодкі Слуцкага збройнага чыну

27 лістапада ў Тарту адбыліся мерапрыемствы ў гонар 89-х угодак Слуцкага збройнага чыну.  У 16 гадзін на Ратушным пляцы маладыя беларусы раздавалі жыхарам горада дыскі з фільмам "Містэрыі: акупацыя" і буклеты, у якіх распавядалася аб паўстанні жыхароў Слуцка і наваколляў супраць савецкай улады і ўзнаўленні ўлады БНР.

27 лістапада ў Тарту адбыліся мерапрыемствы ў гонар 89-х угодак Слуцкага Збройнага Чыну.  У 16 гадзін на Ратушным пляцы маладыя беларусы раздавалі жыхарам горада дыскі з фільмам "Містэрыі: акупацыя" і буклеты, у якіх распавядалася аб паўстанні жыхароў Слуцка і наваколляў супраць савецкай улады і ўзнаўленні ўлады БНР.

Пазней, поруч з Тартускай абсерваторыяй, у 19 гадзін былі запалены свечкі ў памяць аб загінулых барацьбітах за волю Беларусі, а таксама па даручэнні Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы быў зачытана яе зварот.

"Распаўсюджанае меркаванне, што ў БНР не было свайго войска. Але няўжо 10 тысяч салдатаў і афіцэраў, якія ваявалі за Беларусь гэта не войска? Шматлікія войскі сучасных краін менш войска БНР у 2-3 разы. Таму можна казаць, што БНР як дзяржава адбылося ва ўсіх адносінах. А для нас Слуцкі Збройны Чын з'яўляецца прыкладам таго, што свабода ніколі не давалася проста так і што за яе трэба змагацца толькі сваімі сіламі. Бо мужных герояў у 1920 не падтрымліваў ніхто, акрамя беларускага народа", -- адзначыў арганізатар мерапрыемства Ігар Случак.

Відэа з мерапрыемства: http://ihar-sluchak.livejournal.com/72028.html

Ігар Случак