Польская кніга пра беларускі постмадэрнізм

У выдавецтве Варшаўскага ўнівэрсытэту нядаўна выйшла кніга выкладчыцы гэтага ўнівэрсытэту Катажыны Бартноўскай "Беларускі постмадэрнізм. Лірыка пакаленьня Бум-Бам-Літу" (Białoruski postmodernizm Liryka pokolenia Bum-Bam-Litu).

У выдавецтве Варшаўскага ўнівэрсытэту нядаўна выйшла кніга выкладчыцы гэтага ўнівэрсытэту Катажыны Бартноўскай "Беларускі постмадэрнізм. Лірыка пакаленьня Бум-Бам-Літу" (Białoruski postmodernizm Liryka pokolenia Bum-Bam-Litu). У выдавецкай анатацыі зазначаецца, што

для польскай беларусістыкі, ды нават для ўсяго беларускага літаратуразнаўства гэтая праца - асаблівая і нават унікальная: першы раз аб'ектам уніклівага аналізу стала паэзія генерацыі маладых беларускіх паэтаў, народжаных у 70-я гг. ХХ стагодзьдзя, а не спадчына клясыкаў беларускай літаратуры ці дасягненьні прызнаных сучасных аўтараў. Гэтая шумная, адважная, правакацыйная літаратарская групоўка ўзьнікла ў Менску ў другой палове 90-х гг. ХХ ст., пасьля чаго апублікавала шэраг маніфэстаў, выдала некалькі альманахаў і пэрсанальных зборнікаў, пасьля чаго распалася (паводле іншай вэрсіі, пераўтварылася ў літаратурны асяродак "Szmerzwerk"). Аднак яшчэ і сёньня яе прадстаўнікі - Зьміцер Вішнёў, Юрась Барысевіч, Альгерд Бахарэвіч, Ільля Сін, Серж Мінскевіч, Віктар Жыбуль, Джэці, Вольга Гапеева - адыгрываюць заўважную ролю ў літаратурным жыцьці Беларусі. Аўтарка прадстаўляе тэму дасьледаваньня на гістарычным, сацыяльным і культурным фоне, параўноўвае літаратурную сытуацыю ў 90-я гг. ХХ ст. ў Польшчы, Расеі, Украіне і ў Беларусі, тлумачыць спэцыфіку разьвіцьця беларускай літаратуры ў часы "гарбачоўскай перабудовы", кароткага пэрыяду нацыянальнага адраджэньня, якому на зьмену прышла "лукашэнкаўская саветызацыя".

Невялікія фрагмэнты з кнігі выкладзеныя ТУТ.

www.arche.by