У Познані прайшлі Дні беларускай культуры

18-19 лістапада ў Познані ў рамках Фестывалю культур ўсходнеславянскіх народаў “МіМоКі - 2009” праходзілі Дні беларускай культуры, якія былі арганізаваны Усходнім інстытутам Познаньскага універсітэта імя А.Міцкевіча пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Польшчы. Ініцыятарам фестывалю выступіла студэнцкая моладзь з Беларусі, якая навучаецца ў вышэйшых навучальных установах горада. Беларусь на мерапрыемстве прадстаўляў Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч” Беларускай дзяржаўнай філармоніі (мастацкі кіраўнік Галіна Дзягілева). Калектыў тэатра прадставіў гледачам два монаспектаклі “Пачакай, сонца” (на вершы беларускага паэта Л.Касценкі) і “Абранніца” (паводле твораў А.С.Пушкіна). Дні беларускай культуры выклікалі шырокую зацікаўленасць сярод студэнцкай моладзі і выкладчыкаў вядучага рэгіянальнага ўніверсітэта, іншых навучальных устаноў горада, жыхароў Познані.

www.belembassy.org/poland/be