27 лістапада 1920-га года пачалося антысавецкае Слуцкае паўстанне (доўжылася да 28 снежня 1920 года). Сёння 27 лістапада ўшаноўваецца незалежным грамадзтвам, як Дзень герояў у памяць слуцкіх паўстанцаў. Ніжэй публікуем зварот Старшыні Рады БНР з нагоды Слуцкага Збройнага Чыну.
11 лістапада 2009 г.
Дарагія Суродзічы,
Зноў збліжаюцца асеньнія дні, калі мы традыцыйна прыпамінаем тых слаўных Случчакоў, якія ў 1920-м годзе пайшлі з зброяй у руках бараніць сваю дзяржаву, Беларускую Народную Рэспубліку, ад бальшавіцкіх агрэсараў.
Было іх дзесяць тысяч- дзесяць тысяч герояў. У нашым пост-савецкім часе, цяжка уявіць сабе, што такое магло адбыцца менш за дзевяноста гадоў таму.
Каб край быў вольным, Слуцкіх вэтэранаў, якія выйшлі жывымі з гэтае вайны, шанавалі-б і паважалі-б як найлепшых сыноў і дачок нашай зямлі. На жаль, мы сталіся чужой калёніяй. Акупанты каралі змагароў за іх геройскі збройны чын, а загінуўшых дзесяцігодзямі ігнаравалі.
Сёння зьвяртаюся да Вас, дарагія суродзічы на Бацькаўшчыне. Адведайце 27 лістапада магілы герояў, якія пайшлі паміраць, каб жыла вольная Беларусь.
Суродзічаў узамежжы прашу адзначыць угодкі Слуцкага Збройнага Чыну і прыпомніць імёны змагароў ды аддаць ім чэсьць. Я асабіста прыпамінаю з удзячнасьцю імя Случчака, якога пазнала яшчэ ўдзяцінстве, Лявона Рыдлеўскага. Яго магілу ушануе нашая грамадаў Вяліка-Брытаніі, дзе ён пражыў - на выгнаньні - апошнія гады свайго жыцця.
Вітаю усіх Вас з угодкамі слаўнага Слуцкага Збройнага Чыну.
Жыве Беларусь!
Івонка Сурвіла
Старшыня Рады БНР