Пры
Паводле словаў старшыні цэнтра “Спадчына” Ігара Лясовіча, “у гэтую прыёмную зможа звярнуцца любы з беларусаў, якія пражываюць на тэрыторыі Башкартастана”.
Планеецца, што супрацоўнікі прыёмнай будуць аказваць беларусам Башкартастана сацыяльную, юрыдычную дапамогу, а пры магчымасці і матэрыяльную падтрымку маламаёмным.
Часткова рашэннем пытанняў, якія возьме на сябе грамадская прыёмная, сёння займаецца Уфімскае прадстаўніцтва Пасольства Рэспублікі Беларусь у РФ, аднак не ўсе праблемы беларусаў ўдаецца вырашыць тут. Адкрыццё грамадскай прыёмнай намечана на другую палову 2010 года. Цяпер вядзецца збор сродкаў для яе стварэння.