У Гаазе (Нідэрланды) прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з роднымі і блізкімі гвалтоўна зніклых беларусаў і палітвязнямі. Акцыя ладзілася актывістамі грамадзянскай ініцыятывы “Мы помнім”.
Мірная дэманстрацыя салідарнасці праходзіла каля беларускага пасольства ў Нідэрландах. Яе удзельнікі трымалі расцяжку з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага і з надпісам «Гвалтоўна зніклі ў Беларусі”. Акцыя працягвалася гадзіну.
Паводле прэс-службы CIWR.ORG