У часе свайго візіту ў ЗША, адведваючы ўкраінскую Парафію Святога Апостала Андрэя ў г. Блумінгдэйл (перадмесце Чыкага, штат Ілінойс), Патрыярх Кіеўскі і ўсяе Украіны Філарэт 24-26 кастрычнікасустрэўся з япіскапам Святаславам (БАПЦ).
Падчас сустрэчы былі абгавораныя пытанні супрацоўніцтва паміж Украінскаю і Беларускаю Цэрквамі. У складзе дэлегацыі Украінскай Царквы знаходзіліся таксама сакратар УПЦ Кіеўскага Патрыярхату архімандрыт Эпіфані і прафесар Кіеўскай Багаслоўскай Акадэміі доктар Дмітро Стэпавік.
У нядзелю 25 кастрычніка ў храме Св. Ап. Андрэя была адслужана Святая Літургія, якую ачоліў Украінскі Патрыярх Свяцейшы Філарэт у саслужэнні з архіяпіскапам Дэтройцкім Высокаправялебным Аляксандрам (УАПЦ у ЗША), япіскапам Наваградскім і Паўночна-Амерыканскім Правялебным Святаславам (БАПЦ) і мноствам святароў.
![Image Image](http://belaoc.org/images/stories/2009.11.14.nabaje%60nstva.u%5C%27.chy%5C%27kaga.2.web.jpg)
У час святой Літургіі