6 лістапада ў грамадскім цэнтры “Полацак” у Стронгсвілі, што недалёка ад Кліўленда, штат Агаё, адбылося адкрыццё адразу двух выстаў беларускіх мастакоў – “Абярэг” Ягора Батальёнка і “Мае мары” Аляксея Марачкіна.
6 лістапада ў грамадскім цэнтры “Полацак” у Стронгсвілі, што недалёка ад Кліўленда, штат Агаё, адбылося адкрыццё адразу двух выстаў беларускіх мастакоў – “Абярэг” Ягора Батальёнка і “Мае мары” Аляксея Марачкіна.
“Полацак” у гэты дзень прымаў у сябе каля сарака беларусаў. Гэта быў першы досвед беларусаў Кліўлэнда ў арганізацыі выстаў беларускіх мастакоў як асобнага мерапрыемства. У гэты дзень у “Полацку” сабраласякаля сарака беларусаў., якія атрымалі цудоўную магчымасьць пазнаёміцца з творамі нашых вядомых мастакоў, паразмаўляць з імі, задаць пытанні.
З вітальным словам звярнуўся да наведвальнікаў выставы Сяргей Раманюк – адзін з кіраўнікоў беларускага цэнтра “Полацак”.
“Апошнія гады такія мерапрыемствы ў нас адбываюцца не так рэгулярна, як таго хочацца. А візіт такіх выбітных гасцей непасрэдна з Беларусі – гэта сапраўдная падзея для ўсіх нас. – адзначыў спадар Сяргей. - У гэты вечар мы, дзякуючы сябрам што прыехалі з Нью-Ёрка і дапамаглі зрабіць дадзеныя выставы, робім крок, каб паспрыяць павышэнню зацікаўленасці беларусаў нашым мастацтвам і зрабіць такія імпрэзы больш частымі”.
Калі Ягор Батальёнак быў у беларускім Кліўлендзе ўпершыню і не хаваў сваіх уражанняў і захаплення ад знаёмства з гэтым месцам і мясцовымі беларусамі, то Аляксея Марачкін можна назваць ужо добрым сябрам беларускай дыяспары ў Агаё. Менавіта яго рукамі быў распісаны іканастас велічна беларускай святыні, што знаходзіцца літаральна за два крокі ад “Полацку” – царквы Жыровіцкае Божай Маці.
Спадар Марачкін спрычыніўся і да выдання кнігі Анатоля Сыса “Сыс, творы з якой чыталіся на адкрыцці выставы. Графіка Аляксея Марачкіна упрыгожвае старонкі выдання.
Творы Ягора Батальёнка і Аляксея Марачкіна, беларускія спевы ў выкананні Валянціны Якімовіч ды вершы Анатоля Сыса стварылі па-сяброўску цёплы хатні настрой.
Паводле прэс-службы Беларускага музея ў Нью-Ёрку