Фестываль беларускай музыкі ў Маскве - месцамі дзіўна, незвычайна і ўсё болей радасна

У мінулую пятніцу ў Маскве прайшоў фестываль беларускай актуальнай музыкі "Можна!". У фестывалі прынялі ўдзел беларускія артысты розных стыляў і накірункаў: кабарэ-бэнд "Серебряная свадьба" (шансон), "Аддис-Абеба" і Botanic Project (рэгі), "НагYаль" (этна-панк)...

У мінулую пятніцу ў Маскве прайшоў фестываль беларускай актуальнай музыкі "Можна!". У фестывалі прынялі ўдзел беларускія артысты розных стыляў і накірункаў: кабарэ-бэнд "Серебряная свадьба" (шансон), "Аддис-Абеба" і Botanic Project (рэгі), "НагYаль" (этна-панк), а таксама "Петля пристрастия", "Кассиопея", “CherryVata”, “PortMone”, “RockerJoker” і Сяргей Пукст.

Фестываль "Можна!" праходзіць другі год запар. У гэтым годзе на фестывалі адбылася прэзентайцыя складанкі “Актуальная беларуская музыка “Можна” (выкладзена на openspace.ru). Можна, канешне, пісаць пра тое, як складана было выступаць першым Пуксту, як выраслі за апошні год “Botanic Project”, як парадавалі "Петля Пристрастия" і "Нагуаль", як седзячы на падлозе ўсе слухалі  "Portmone", як у чарговы раз Гера Моралес выйшаў падтрымаць гурт "Аддис Абеба" і да іх джэму далучыўся ўдарнік Абебы, як чакана запалілі публіку "Серебряная Свадьба" і "Cherryvata". А можна яны скажуць самі?…

Сяргей Пукст і Pukstband"RockerJoker""Аддис-Абеба""Botanic Project" "Петля Пристрастия" (інды-рок)

На сцэне "НагYаль" (этна-панк):"НагYаль""НагYаль" "PortMone""Кассиопея" (касмічны бард-рок) Гера Моралес (Jah Division) "CherryVata" "CherryVata" "Серебряная свадьба":"Серебряная свадьба"

Самай аб'ектыўнай  ацэнкай актуальнасці якога-небудзь мерапрыемства з'яўляецца рэакцыя тых людзей, якія гэтае мерапрыемства наведалі.

Пасля фестывваля я прачытаў запіс  у дзённіку аднойь маёй знаёмай:

"вар'яцтва. Я атрымала велізарны зарад зарад энергіі ў ікры раніца-дзень пасля… у мяне ўсяліўся вясёлы чорт…"

З рэцэнзіі Іванна Смірнова (afisha.ru):

"У агуле, фестываль выдатны. Вельмі радасна, што наша айчыннае балота, якое з падачы нашага радыё і рускага менталітэту, не ўпускае ў сябе, падобна да петрасянаў, нічога новага, зноў было пахіснута дружалюбным нам брацкім народам, за што ім і дзякуй:)"

Дастаткова зірнуць на твары людзей у клубе і становіца абсалютна відавочна, што ўсё, што адбываецца на сцэне для іх месцамі дзіўна, незвычайна і ўсё болей радасна. Тут важна як раз  "сапраўдансць" музыкі.

5 снежня фестываль"Можна!" пройдзе ў Санкт-Пецярбургу ў Цэнтры сучаснага мастацтва імя Сяргея Курохіна

www.another.by

.