Створана інтэрэт-старонка пра Гая Пікарду

Гай ПікардаАмерыканец Пітар Касаты, аўтар аднаго са старэйшых і найлепш распрацаваных ангельскамоўных вэб-рэсурсаў пра беларускую культуру, стварыў старонку пра даследчыка беларускай культуры Гая Пікарду (1931-2007).

Гай Пікарда

Амерыканец Пітар Касаты, аўтар аднаго са старэйшых і найлепш распрацаваных ангельскамоўных вэб-рэсурсаў пра беларускую культуру, стварыў старонку пра даследчыка беларускай культуры Гая Пікарду (1931-2007).

Гай Пікарда шмат гадоў пражыў у беларускім асяродку ў Лондане і зрабіў велізарны ўнёсак у пашырэнне ведаў пра беларускую культуру - а найперш музыку, - у ангельскамоўным свеце.

Вывучаў творчасць беларускіх кампазітараў Міколы Равенскага, Міколы Куліковіча (Мікалая Шчаглова), жыццё і дзейнасць Францішка Скарыны,  распрацоўваў гісторыю перакладаў Біблііі на беларускую мову, праблематыку гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, Мінска. Шмат увагі аддаваў пошуку старажытных беларускіх царкоўных спеваў і іх выданню. У канцы 1950-х паехаў з экспедыцыяй на Падляшша. У Кляшчэлях, Сямятычах, Супраслі ды іншых мястэчках ён збіраў старажытныя беларускія царкоўныя спевы. У 1959 адшукаў у Кіеве Супрасльскі і Жыровіцкі ірмалоі — рукапісныя музычныя зборнікі XVI стагоддзя рэлігійнага зместу. Вынікі даследніцкай працы выдаў па-ангельску і па-беларуску, у тым ліку "Беларускі царкоўны спеўнік. Святая Літургія" ў двух кнігах (1979—1991), "Беларускі духоўны спеўнік", навукова-папулярнае выданне "Царкоўная музыка на Беларусі. 989—1995. Уклаў анталогію беларускіх песнапенняў "Залатая Беларусь", а таксама даведнік пра Беларускую бібліятэку імя Ф.Скарыны ў Лондане.

Устанавіў у прыгарадзе Лондана Тотэнхэме месца, дзе знаходзілася Вольная славянская друкарня, заснаваная беларускім пісьменнікам і мастаком Аляксандрам Рыпінскім, адкрыў для беларусаў гісторыю друкара Яна Ліцьвіна.

Паводле сайту "Беларусы ў Вялікабрытаніі"

Фота з сайту www.carkva-gazeta.org