Памяць пра Уладзіміра Караткевіча будзе ўвекавечана пад кіеўскімі каштанамі. Закладка памятнага каменя на месцы стварэння помніка выдатнаму беларускаму пісьменніку адбылася учора ў сталіцы Украіны.
Як адзначыў міністр культуры Беларусі Павел Латушка, помнік Уладзіміру Караткевічу стане яшчэ адным яркім сведчаннем брацтва і адзінства беларускага і ўкраінскага народаў. Лёс Караткевіча доўгі час быў звязаны з Украінай. Навучанне на рускім аддзяленні філалагічнага факультэта Кіеўскага універсітэта імя Т.Шаўчэнкі стала для будучага пісьменніка і гісторыка перыядам яго творчага і жыццёвага станаўлення як асобы. У перыяд работы настаўнікам на Кіеўшчыне на развіццё яго творчасці аказалі ўплыў такія выдатныя пісьменнікі, як Тарас Шаўчэнка, Леся Украінка і іншыя прадстаўнікі.Ва ўрачыстай цырымоніі закладкі памятнага каменя таксама прынялі ўдзел міністр культуры Украіны Васіль Ваўкун, кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў дзвюх краін Валянцін Вялічка і Ігар Ліхавы, беларускія дыпламаты, прадстаўнікі гарадскіх уладаў Кіева.Паводле “БЕЛТА”