Канадскі беларус, студэнт Гуэлфскага ўнівэрсітэта Антось Варабей выйграў Кубак Антарыё сярод студэнтаў 2009 года (University Cup–2009) па горным ровары. Розыгрыш Кубка праводзіўся ў верасні-кастрычніку ў чатыры этапы.
Канадскі беларус, студэнт Гуэлфскага ўнівэрсітэта Антось Варабей выйграў Кубак Антарыё сярод студэнтаў 2009 года (University Cup–2009) па горным ровары. Розыгрыш Кубка праводзіўся ў верасні-кастрычніку ў чатыры этапы.
Каманднае першынства Кубка выйграла каманда Гуэльфскага ўнівэрсітэта, у складзе якой таксама выступаў Антось Варабей. Такім чынам, ён заваяваў два медалі ды чэмпіёнскі тытул і ў камандным, і ў асабістым заліку.
Сваю багатую калекцыю медалёў ды прызоў Антось Варабей пачаў збіраць у 2002 годзе, калі яшчэ падлеткам з самадзейнай камандай сваіх сяброў упершыню прыняў удзел у найцяжэйшым суткавым марафоне “24 Hours of Adrenalin”. Ад таго часу ён актыўна трэніруецца ды амаль штотыдня прымае ўдзел у рознага ўзроўню спаборніцтвах, у якіх нязменна займае прызавыя месцы. І нават цяжкая хвароба на рак у 2004-05 г.г. не змагла спыніць ягонага імпэту. Адначасова з курсам лячэння Антось працягваў і заняткі спортам, і здачу выпускных іспытаў у Школе мастацтваў Этобіка, дзе ён атрымліваў сярэднюю адукацыю. Пераадолеўшы хваробу цалкам, ён закончыў школу на выдатна з тытулам “Лепшы спартовец школы” і паспяхова паступіў у Гуэлфскі ўнівэрсітэт на факультэт ландшафтнай архітэктуры. З гэтай прычыны ў той цяжкі, выпускны для яго год, Таронтаўскае ўпраўленне школ адзначыла Антона Вараб’я ўзнагародай ад Нігеля Уільямса “За асабістую сілу і мужнасць”.
Ва ўніверсітэце Антось адразу заняўся стварэннем Клуба па горным ровары, якога там дагэтуль не было. У 2008 годзе, увосень, каманда ўнівэрсітэцкага Клуба, бясспрэчным лідэрам каторай стаўся Антось, выйграла Кубак Антарыё сярод унівэрсітэтаў. Сам жа Антось у асабістым заліку заняў другое месца ў Кубку.
Увесну гэтага года Антось Варабей перамог у прэстыжнай гонцы па шасейным ровары “Toronto Criterium”, якая праходзіла 29 траўня ў цэнтры г. Таронта. Праз тыдзень, 7 чэрвеня ён перамог у чарговым этапе Кубка Антарыё, што праходзіў у Лондане, па горным ровары.
Як бачым, восень таксама прынесла Антосю Вараб’ю новыя перамогі. Спадзяёмся, што ягоная калекцыя медалёў будзе актыўна папаўняцца і надалей.
Паводле газеты “Беларус”