Цяжка жыць без жалезабетоннага балта

«Ляпис Трубецкой»Упершыню квіток на канцэрт беларусакага гурта ў разанскім рок-клубе "Планетарий" каштаваў даражэй, чым на на канцэрты маскоўскіх ці піцерскіх гуртоў. Некаторыя студэнты па два тыдні зусім  не зазіралі ў клуб – капілі грошы на канцэрт гурта "Ляпис Трубецкой".

Упершыню квіток на канцэрт беларусакага гурта ў разанскім рок-клубе "Планетарий" каштаваў даражэй, чым на на канцэрты маскоўскіх ці піцерскіх гуртоў. Некаторыя студэнты па два тыдні зусім  не зазіралі ў клуб – капілі грошы на канцэрт гурта "Ляпис Трубецкой".

29 кастрычніка ў клубе сабралася каля 600 чалавек. "Ляпис Трубецкой" прыехаў у Разань з Масквы адразу пасля  ўручэння музычнай прэміі RAMP (rock alternative music prize), дзе перамог ў двух намінацыях. Нават не перапрануўшыся з дарогі музыкі накіраваліся на сцэну настройваць інструменты, а праз 2 гадзіны ўжо ігралі.

Мясцовая прэса задавала музыкам пытанні наконт змены іміджу гурта.

- Усе чакаюць мужычка з гармонікам? – спытаў журнілістаў Міхалок. – Я ўжо не такі. Я хачу рухацца наперад. Спяваць і граць тое, што мне сапраўды па душы.

Гэтым разам Ляпісу (як у прынцыпе і публіцы) па душы былі "Буревестник", "Железобетонный болт", "Манифест". На беларускай мове прагучалі "Рамонкi" (дарэчы, у зале падпявалі) і "Ружовыя акуляры", а таксама некалькі вершыкаў паміж песнямі.

Разанская тусоўка  "тых, кам за трыццаць" сабралася пасля канцэрту за столікамі ў бары абмеркаваць што і як. Між іншым прыйшіл да высновы, што грамадскае жыццё ў Беларусі і Расі дастаткова падобнае, і без жалезабетоннага балта жыць ў абедзвюх краінах цяжка.

Відэа ТУТ

Паводле сайту www.westki.info