Адкрыццё выставы беларускага мастака Вячаслава Ігнаценка пад назвай “Беларусь – мой родны кут” адбылося ў першай палове кастрычніка ў горадзе Бельцы.
На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі гарадскіх уладаў Бельца, першы сакратар Амбасады Рэспублiкi Беларусь у Малдове Валеры Сысоеў, творчая iнтэлігенцыя, а таксама беларусы, якія пражываюць у Бельцы.
24 кастрычніка ў горадзе Ціраспалі адбылося чарговае пасядженне Каардыцыйнай Рады беларускiх суполак Малдовы. Удзельнікі пасяджэння абмяняліся інфармацыяй аб дзейнасці кожнай суполкі, абмеркавалі планы на бліжэйшы час. Была прызначана дата справаздачна-выбарчага сходу Каардыцыйнай Рады беларускiх суполак Малдовы – 19 снежня
На пасядженні прысутнiчали старшынi беларуских суполак г. Кiшынёва, г.Ціраспаля, г. Бельца, г. Рыбніцы, актывiсты i сябры Цiраспальскай суполкі, а таксама першы сакратар Амбасады Распублiкi Беларусь у Малдове Валеры Сысоеў.
У той жа дзень у горадзе Грыгарыопалі адбыуся справаздачна- выбарчы сход Грыгарыопальскога таварыства беларускай культуры. Старшынёй таварыства была абрана Галіна Сафонава. На сходзе былі абмеркаваны планы на бліжэйшы час, старшынi суполак з г.Кiшынёва, г.Бельца, якiя прысутнiчали на сходзе, падзялiлiся сваiм вопытам працы у суполках , падарыли кнiгi і беларускiя сувенiры.
На сходзе прысутничаў першы сакратар Амбасады Распублiкi Беларусь у Малдове Валеры Сысоеў.
13 кастрычніка адбылася сустрэча беларусаў Малдовы з прэмьер-міністрам Малдовы Уладзімірам Філатам, а 20 кастрычніка – з кандыдатам ў прэзідэнты Малдовы Марыянам Лупу.
Паводле інфармацыі Юрыя Статкевіча